Темы

У Бортнікаўскім сельсавеце адзначылі Дзень маці

У Бортнікаўскім сельсавеце адзначылі Дзень маці

Свята матуль — найдаражэйшага чалавека ў жыцці кожнага, адзначылі 14 кастрычніка ў Бортнікаўскім сельсавеце, наладзіўшы для жанчын цудоўную канцэртную праграму. Арганізатарам мерапрыемства выступіў сельскі выканаўчы камітэт пры садзеянні работнікаў трох клубных устаноў сельсавета: Бортнікаўскага і Міхалёўскага СДК, Іванаўскага клуба-бібліятэкі, а таксама раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.

У Міхалёўскім СДК у святочны дзень сабраліся жанчыны ўсіх узростаў: і тыя, чые дзеці даўно выраслі і самі сталі бацькамі, і маці цяперашніх выхаванцаў дзіцячых садкоў, школьнікаў ды студэнтаў, і тыя, каго мацярынства чакае ў будучым. Сярод тых, хто быў у зале — і працаўніцы сельгасарганізацый, якія размяшчаюцца на тэрыторыі сельсавета: СВК “Гігант” і ААТ “Міхалёўская Ніва”.

Са сцэны у адрас жанчын-маці прагучала шмат цёплых, кранаючых слоў. І, нягледзячы на спосаб іх перадачы: прозай, вершаваным радком ці песняй, пасыл быў адзіны — матчына любоў не ведае межаў і дзякуй вам, нашыя родныя, за ўвагу, пяшчоту і шчасце жыць на зямлі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Испытание на выносливость! Мощно и громко в Бобруйском районе прошло первенство по джип-спринту «Дорогами Победы»

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Во имя справедливости и закона. На Бобруйщине чествовали судебных экспертов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем принять участие в районном конкурсе видеороликов «Женский взгляд»

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем