На ўрачыстасці ў Магілёве ўшанавалі жыхарку раёна

Урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня маці адбылося 14 кастрычніка ў Музеі Славы Магілёўшчыны, дзе сабралася 30 жанчых з усіх раёнаў вобласці. Рознага ўзросту і прафесій, усе яны аб’яднаны адзіным памкненнем — выхаваць сваіх дзяцей годнымі грамадзянамі Беларусі.


На ўрачыстасці ў Магілёве пабыла і жыхарка аг. Леніна Вольга Каўганава — маці чацвярых дзяцей ва ўзросце ад 5 да 16 год, выхавацель дашкольнай групы Ленінскай СШ. Урачысты прыём на высокім узроўні, па словах Вольгі Уладзіміраўны, стаў для яе яскравай падзеяй.
— Столькі было кветак, падарункаў і шчырых слоў падзякі ў адрас жанчын-маці! Такі цудоўны нам паказалі канцэрт! Сапраўдным падарункам стала і экскурсія па музеі. Прыемна, што ў нашай краіне ўшаноўваюць матуль. Упэўнена, што гэтая падзея стане для мяне незабыўнай, — падзялілася ўражаннямі Вольга Каўганава.
Алена КАРПЕНКА.
Фота belta.by, mogilevnews.by
