Темы

Заканадаўства трэба ведаць! Прайшоў семінар для дырэктароў школ, загадчыкаў дзіцячых садкоў, прафсаюзных лідараў

Заканадаўства трэба ведаць! Прайшоў семінар для дырэктароў школ, загадчыкаў дзіцячых садкоў, прафсаюзных лідараў

Семінар-практыкум для кіраўнікоў устаноў адукацыі і старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый “Адказнасць і рызыкі: забеспячэнне справядлівай аплаты працы і выкананне заканадаўства аб працы, ахове працы” прайшоў сёння ў Бабруйскім райвыканкаме.

— Мэта семінара — павышэнне дасведчанасці кіраўнікоў і старшынь нашых пярвічных прафсаюзных арганізацый у пытаннях выканання заканадаўства аб працы, аплаты працы і аховы працы. Гэта значныя пытанні, з якімі кіраўнікі нашых устаноў і старшыні “пярвічак” сутыкаюцца літаральна штодня. І сёння ў іх ёсць выдатная магчымасць не толькі павялічыць веды ў гэтым накірунку, але і атрымаць дакладныя адказы на дакладныя пытанні, — заўважыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач.

У якасці спікераў на семінары выступілі прадстаўнікі Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза. У прыватнасці, інспектар па сацыяльна-эканамічнай рабоце Павел Маланскі распавёў аб асноўных відах парушэнняў у вобласці калектыўна-дамоўнага рэгулявання, у пытаннях аплаты працы. Прававы інспектар працы Андрэй Стэльмах засяродзіў увагу на парушэннях заканадаўства аб працы, якія былі выяўлены падчас праверак устаноў адукацыі.

Тэхнічны інспектар працы Алег  Кузьменка давёў інфармацыю аб забеспячэнні эфектыўнай сістэмы аховы працы ва ўстановах адукацыі.

Сведчаннем актуальнасці паднятых тэм з’яўляецца хоць бы той факт, што ўдзельнікі семінара доўга не адпускалі спікераў, задавалі хвалюючыя пытанні. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Аляксандра АНТАШКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Испытание на выносливость! Мощно и громко в Бобруйском районе прошло первенство по джип-спринту «Дорогами Победы»

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Во имя справедливости и закона. На Бобруйщине чествовали судебных экспертов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем принять участие в районном конкурсе видеороликов «Женский взгляд»

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем