Темы

Аўтарытэт настаўніка будуецца на павазе і глыбокім веданні свайго прадмета

Аўтарытэт настаўніка будуецца на павазе і глыбокім веданні свайго прадмета

…Так лічыць мая субяседніца, настаўнік хіміі і біялогіі і Хімоўскай сярэдняй школы Дарыяна Федасеева. І хоць вопыт настаўніцтва ў Дарыяны Юр’еўны невялікі — яна малады спецыяліст — работа ў калектыве, яскравы прыклад педагога-маці і ўласныя першыя крокі ў прафесіі дазволілі ёй упэўніцца ў гэтым. 

Свой шлях у прафесію Дарыяна Юр’еўна лічыць заканамерным. А на выбар спецыяльнасці паўплывала цікаўнасць да прыродазнаўчых навук.

— Я нарадзілася і вырасла ў Магілёве. Прыклад  маці, настаўніка англійскай мовы, з дзяцінства паказваў мне, наколькі значная і цудоўная прафесія педагога. Скончыўшы Магілёўскую гімназію №1, я паступіла ў МДУ імя А.А. Куляшова на спецыяльнасць “Біялогія і хімія”. Колькі сябе памятаю, мяне заўжды вабіла фундаментальнасць прыродазнаўчых навук: яны адказваюць на самыя галоўныя і інтрыгуючыя пытанні пра светаўладкаванне і чалавечае жыццё, — кажа малады настаўнік.

Дарыяна Федасеева падзялілася, як выбудоўвае ўзаемаадносіны з дзецьмі і як імкнецца зацікавіць вучняў сваім прадметам.

— Лічу вельмі важным стварыць на ўроку атмасферу даверу. Імкнуся навучыць дзяцей бачыць цуды ў паўсядзённым.  Мы не завучваем формулу, а назіраем, як яна працуе — у кубку чаю, у дыханні лісточка на святле… Калі вучань бачыць, што формулы і правілы працуюць у рэальным жыцці, у яго ўзнікае непадробная цікаўнасць. У такім выпадку атрымаць ад вучня шчырае “Праўда? Ого!” — найлепшая ўзнагарода, — дзеліцца педагог.

Ёсць адказ у маладога настаўнікаі і на пытанне, якім павінен быць сучасны педагог, каб яго слухалі і чулі?  Найперш — шчырым.  “Дзеці беспамылкова адчуваюць фальш. Каб настаўніка слухалі, ён павінен быць “жывым”, адкрытым да дыялогу. І ні ў якім разе не варта баяцца прызнацца дзецям, што і сам увесь час вучышся. Аўтарытэт будуецца не толькі на строгасці, а на павазе, глыбокім веданні свайго прадмета, на ўменні  размаўляць з дзецьмі на адной мове, знаходзячы кропкі сутыкнення паміж складанымі законамі і паўсядзённым жыццём”, — кажа педагог.

Сябе Дарыяна Федасеева называе чалавекам, які з галавой у навуцы, але пры гэтым — рамантык, творца, аматар памарыць.  Найлепшы адпачынак для яе — чытанне пад ціхую  музыку ці пад гукі дажджу за вакном. Галоўныя  цікавасці — маляванне і пісьменніцтва. Гэтыя заняткі дапамагаюць бачыць і цаніць прыгажосць у дэталях, раскладваць  думкі і пачуцці па палічках. Творчасць для яе —  спосаб заставацца ў гармоніі з сабой і дзяліцца гэтай гармоніяй з усімі, хто побач. Яшчэ з часу навучання ў школе, па словах субяседніцы, яна  працуе над адной цікавай гісторыяй і вельмі  спадзяецца, што калі-небудзь праект будзе рэалізаваны.

Малады спецыяліст шчыра дзякуе калектыву Хімоўскай сярэдняй школы  за падтрымку, дапамогу, за неацэнны прафесійны вопыт і віншуе ўсіх з Днём настаўніка.

Алена КАРПЕНКА.

Фота з уласнага архіву Дарыяны Федасеевай.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем