Темы

Раённыя педагогі адзначылі прафесійнае свята

Раённыя педагогі адзначылі прафесійнае свята

Высокаадукаваныя і эрудзіраваныя, строгія і патрабавальныя, чулыя і спагадлівыя, гатовыя ахвяраваць уласным часам дзеля інтарэсаў вучняў — якасці, якія вызначаюць педагагічных работнікаў нашага раёна. Пра гэта гаварылі ўсе, хто прыйшоў павіншаваць іх з прафесійным святам, падзякаваць за высакародную справу — выхаванне падрастаючага пакалення, будучыні нашай краіны.

— Педагог — чалавек, які пракладвае дзіцяці дарогу ў дарослае жыццё, раскрывае яго здольнасці і таленты. Калі вырастаем, з пяшчотай згадваем людзей, якія нас вучылі, імя першага настаўніка праносім праз усё жыццё, — адзначыў старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі.

Кіраўнік раёна падзякаваў педагогам за працу, пажадаў ім здароўя, творчых поспехаў, дабрабыту і невычарпальнай энергіі. Ад раённага выканаўчага камітэта ўручыў аддзелу па адукацыі сертыфікат на набыццё тэлевізара, кіраўнікам Гарбацэвіцкай і Туголіцкай сярэдніх школ — узнагароды.

Падзякі, цёплых слоў, грамат і падарункаў удастоіліся настаўнікі ад раённага Савета дэпутатаў, раённай арганізацыі БГА “Белая Русь”, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Шчыра павіншавала і падзякавала калегам, уручыўшы многім узнагароды, начальнік аддзела па адукацыі Алеся Стэльмак. “Вы — тыя, хто праслаўляе сваю прафесію не словамі, а справамі. Шчыра дзякую вам за гэта і за вашу нялёгкую працу”, — заўважыла Алеся Сяргееўна і пажадала ўсім міру, шчасця і дабрабыту.   

Не засталіся без увагі ветэраны педагагічнай працы. Колішніх настаўнікаў зала сустрэла кветкамі і шквалам апладысментаў. Маладых жа спецыялістаў заклікалі дружна ўлівацца ў згуртаваны калектыў раённага настаўніцтва, прафесіяналізмам і крэатыўнасцю авалодваць сэрцамі маленькіх грамадзян, упэўнена весці іх у краіну ведаў.

Цудоўным падарункам для педагогаў стала тэматычная інсцэніроўка калег і, вядома ж, канцэртная праграма, падрыхтаваная творцамі раённага Цэнтра культуры і выхаванцамі Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна.    

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Фокус внимания

Европа на грани. Как брюссельские чиновники предали собственных граждан

22 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Прокуратура Бобруйского района поддержала гособвинение по уголовному делу о незаконной добыче рыбы

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Сто лет мудрости и честности

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Мининформ открыл прием заявок на творческий конкурс «Хвала рукам, что пахнут хлебом»

22 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Алла Ковалёва: из офицеров — в «мамы»

22 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси внесены изменения в стандарт на одежду для школьников

22 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем