Темы

Кошт якасці — у добрай цане

Менш двух тыдняў прайшло, як былі падведзены вынікі работы жывёлаводаў раёна за 4 першыя месяцы бягучага года. Напэўна, неўзабаве з такой жа нагоды адбудзецца чарговы раённы семінар, які па традыцыі ўжо падсумуе набыткі жывёлагадоўчай галіны за 5 месяцаў. Цікава, ці захавае свае высокія пазіцыі ў вытворчасці малака СВК “Стасеўка”, які дагэтуль меў даволі ўстойлівыя эканамічныя паказчыкі? Размова найперш ідзе аб нізкім сабекошце малочнай прадукцыі, яе высокай якасці і сярэдняй рэалізацыйнай цане — не кажучы ўжо аб самым высокім узроўні рэнтабельнасці гэтай галіны, які гаспадарка мае ў параўнанні з іншымі сельгаспрадпрыемствамі. 

Так, у прыватнасці, калі сабекошт 1 тоны малака ў сярэднім па раёне за 4 папярэднія месяцы склаў 1754 тыс. рублёў, то ў ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” — 2064 тыс. Зусім мала ўступіў гэты паказчык і ў вытворчым падраздзяленні Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”, дзе ён склаў 1897 тыс. рублёў. Справа ў тым, што ў структуры сабекошту гэтай прадукцыі значнае месца займаюць кармы. Калі ў сярэднім па раёне іх затраты ў сабекошце складаюць 48 працэнтаў, то ў гэтых гаспадарках — 54. 

Што ж датычыць СВК “Стасеўка”, то названы паказчык значна меншы. Затое сярэдняя цана рэалізацыі 1 тоны малака ў  сельгаскааператыве па прычыне высокай якасці яго прадукцыі склала 2958 тыс. рублёў у той час, як у сярэднім па раёне — 2721 тысяча. Адпаведна таму і рэнтабельнасць малака ў стасеўцаў самая высокая — у параўнанні з сярэднераённым паказчыкам. А ўсё таму, што яны рэалізавалі малако толькі экстра-класам.

Якімі ж дасягненнямі парадуе “Стасеўка” у бліжэйшы час?

Міхаіл ВЕРАСОЎСКІ.

Последние новости

Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем