Темы

У Бабруйскім раёне адзначылі 35-ю гадавіну Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

У Бабруйскім раёне адзначылі 35-ю гадавіну Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

35-ю гадавіну стварэння Беларускай рэспубліканскага піянерскай арганізацыі — аднаго з найбуйнейшых дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у краіне — адзначылі сёння на Бабруйшчыне. Мерапрыемства “Піянеры 21 стагоддзя!” прайшло ў Цялушскай сярэдняй школе. Удзел у ім прынялі старшыня раённай арганізацыі ГА БРПА Алена Смарчок і старшыня райсавета ветэранаў Яўгенія Доўнар.

Падчас урачыстасці школьнікі згадалі гісторыю станаўлення грамадскага аб’яднання, а таксама пераемнікаў БРПА, пачынаючы ад 20 -х гадоў цяпер ужо мінулага стагоддзя. Хвілінай маўчання аддалі даніну памяці людзям, якія абаранялі краіну ад ворага ў страшныя 40-я, засяродзілі ўвагу на насычанасці мерапрыемствамі і добрымі справамі сучасным  піянерскім жыцці. Апошніх, як адзначылі, было нямала. Гэта і дапамога тым, хто побач, і добраўпарадкаванне роднай зямлі, клопат пра састарэлых, ушанаванне памяці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і людзей, на чый лёс выпала ваеннае ліхалецце. 

Прывітаўшы членаў раённай дзіцячай арганізацыі са святам, яе лідар Алена Смарчок разам з талісманам піянерыі Рысянятам-Вогнікам уручыла ўзнагароды Магілёўскага абласнога і Бабруйскага раённага саветаў БРПА найбольш актыўным членам арганізацыі і падзякавала ўсім, хто дапамагае дзецям расквеціць жыццё, дорыць ім частачку ўласнай душы. У гэтай сувязі адзначыла педагога-арганізатара Цялушскай школы Святлану Пракапенка.

Для некаторых піянераў сённяшняя ўрачыстая лінейка стане запамінальнай і тым, што ў гэты дзень яны развіталіся з галоўным атрыбутам аб’яднання — чырвона-зялёным гальштукам і ўліліся ў рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Гонар уручыць білеты члена БРСМ быў дадзены прадстаўніку найстарэйшага пакалення — Яўгеніі Доўнар. У прамове да моладзі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі пажадала юнакам і дзяўчатам “гарэння”, якім была адзначана маладосць яе пакалення, і галоўнае — любіць і шанаваць Радзіму.

Быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, паважаць старэйшых і тых, хто побач, з цеплынёй ставіцца да родных пажадалі нашчадкам камсамольскага руху іншыя камсамольцы мінулых год.

Членам жа БРПА ўсе пажадалі — насычанага, захапляльнага жыцця ў краіне Піянерыі, дзе іх чакаюць новае сяброўства і цікавыя справы. Праўда, для гэтага ад іх патрабуецца быць шчырымі, сабранымі і адказнымі.     

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем