Темы

Правілы дарожныя ўсім дзецям ведаць належыць 

Правілы дарожныя ўсім дзецям ведаць належыць 

…Мерапрыемства пад такой назвай з мэтай прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму, скарачэння няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, фармавання ў іх устойлівых навыкаў бяспечных паводзін на дарозе прайшло сёння ў Міхалёўскай сярэдняй школе.

Сустрэча прадстаўнікоў праваахоўных органаў і аддзела па адукацыі райвыканкама са школьнікамі была прымеркавана да пачатку новага навучальнага года і арганізавана ў рамках акцыі Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі “Увага — дзеці!”, якая праходзіць у рэспубліцы з 25 жніўня па 5 верасня.

Выступаючы перад вучнямі падчас школьнай лінейкі, інспектар дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Бабрускага РАУС Яўген Пінчук засяродзіў іх увагу на тым, што з кожным годам расце колькасць ДТЗ як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці, і ў многіх такіх здарэннях вінаватымі аказваюцца дзеці. Ён пазнаёміў рабят з найбольш частымі небяспечнасцямі на дарогах, нагадаў асноўныя правілы дарожнага руху, папярэдзіў аб адказнасці за іх парушэнне.  

Прафілактычную размову са школьнікамі наконт недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў сярод падлеткаў правёў інспектар існпекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі Алег Дзешкавец.  Яркім сведчаннем таго, што, рухаючыся па праезжай частцы, трэба быць выключна пільнымі і ўважлівымі, стала дэманстрацыя дакументальнага відэафільма з кадрамі надзвычайных здарэнняў, нярэдка з сумным фіналам.     

Праверыць, наколькі добра хлопчыкі і дзяўчынкі ведаюць правілы паводзін на дарогах, можна было ў час гульні з конкурсамі “Юны пешаход”, “Азбука пешахода”, “Аўтамульці” і “Зразумей мяне”, якую правяла педагог Цэнтра творчасці раёна Наталля Савасцей. Завяршыліся інтэлектуальныя баталіі ўручэннем іх удзельнікам дыпломаў, флікераў і салодкіх падарункаў.

Да сустрэчы з выхаванцамі Міхалёўскага дзіцячага прытулку, якая таксама адбылася ў гэты дзень, далучыліся старшы інспектор ДПС аддзела ДАІ Дзяніс Кавалёў, інспектар Вадзім Гулевіч і спецыяліст інспекцыі па справах непаўналетніх Крысціна Грамыка-Іваній. Госці прыбылі ва ўстанову са спартыўным інвентаром, салодкімі кавунамі і самымі добрымі пажаданнямі.      

У ходзе мерапрыемства прадстаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі звярнуліся таксама з просьбай-папярэджаннем да дарослых, вадзіцеляў, бацькоў, каб тыя асаблівую ўвагу надавалі захаванню належнай хуткасці, правілам небяспечнай  перавозкі дзяцей і праезду пешаходных пераходаў. Каб яны не толькі нагадвалі пра бяспечныя паводзіны побач з праезжай часткай і на дарозе, але і паказвалі ім асабісты прыклад бездакорнага выканання правілаў дарожнага руху.  

Тэкст і фота Іны БАГДАНОВІЧ.

Последние новости

Происшествия и безопасность

«Пристегнись к безопасности!». Госавтоинспекция 31 июля проведет Единый день безопасности дорожного движения

27 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Жара до +34°С вернется, но ненадолго. Что приготовила погода в конце июля

27 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Девять пьяных водителей задержали на Могилевщине за два дня

27 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздник прямо в поле: в «Невском-Агро» чествовали первого тысячника на отвозке зерна

27 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко предложил России объединить усилия в сфере биотехнологий 

27 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Белорусские селекционеры вывели новый сорт овса «Мэтр»: больше белка и надежная защита от непогоды

27 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем