Темы

Гаспадаркі рыхтуюцца да яравой сяўбы

Адна са складаючых добрага ўраджаю — своечасова і ў дастатковай колькасці ўнесеныя ў глебу арганічныя і мінеральныя ўгнаенні. Што тычыцца апошніх, то, як паведаміла галоўны аграхімік раёна В.Л. Бобікава, пад яравую сяўбу гэтага года раёну неабходна мець 11500 тон спажыўных рэчываў, у тым ліку 4800 тон — азотных угнаенняў, 1700 — фосфарных і 5000 — калійных. Азотныя і фосфарныя ўгнаенні на гэты час набываюцца за кошт сродкаў абласнога бюджэту, калійныя — за кошт уласных сродкаў гаспадарак.
На сёння, з улікам унесеных з восені пад зябліва, у раёне маецца 27 працэнтаў ад патрэбы азотных угнаенняў, 16 — фосфарных і 20 — калійных.  Дарэчы, калій, увесь, што меўся, быў унесены пад зябліва. Літаральна з учарашняга дня пачала паступаць недастаючая яго колькасць. Усяго калійных угнаенняў павінна паступіць 6900 тон. Гэтага гаспадаркам будзе дастаткова пад поўную патрэбу. З восені пад зябліва таксама ўнеслі 107 тон фосфарных угнаенняў. Больш за ўсіх калійных і фосфарных угнаенняў пад зябліва ўнеслі ў СВК “Гігант” (хлорыстага калію — 342 т на 685 га, амафосу — 75 т  на 376 га, суперфасфату — 14,5 т на 71 га). Нядрэнна ў гэтым плане папрацавалі ў СВК “Калгас імя А. Неўскага”, БТАА “Амега-Люкс”, ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” і ў філіяле “Варатынь” РУП “БЗТДіА”. А вось у Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” з восені ўвогуле не ўносілі мінеральныя ўгнаенні.
 Што да арганікі, то яе да 1 мая неабходна нарыхтаваць, вывезці і ўнесці ў глебу 290 тысяч тон. З іх 163,8 тыс. тон, з улікам унесенай пад зябліва, ужо на палі вывезена і ўнесена. Больш за ўсіх арганічных угнаенняў у глебу ўнесена ў СВК “Гігант”: з запланаваных 46,8 тысяч тон  — 40 тысяч, або 86 працэнтаў ад плану. Нядрэнна вывазкай займаюцца ў СВК “Калгас імя А. Неўскага”, а таксама філіяле “Варатынь”. Актыўнасць дадзеных гаспадарак апраўдана: увесну тут будзе магчымасць больш увагі надаць іншым палявым работам. А вось пра “Агракамбінат “Бабруйскі” такога сказаць нельга: тут пад зябліва арганіку ўвогуле не ўносілі.
Між тым, гэтым часам вывазка арганічных угнаенняў на палі працягваецца.

Алена КАРПЕНКА.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем