Темы

Няма работы? Камісія пасадзейнічае працаўладкавацца  

Няма работы? Камісія пасадзейнічае працаўладкавацца  

Чарговая камісія па садзеянні занятасці насельніцтва працавала сёння ў аддзеле ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама. Яе работу ўзначаліла старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава. Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Пясоцкая, начальнік фінансавага аддзела Юлія Асташова, сакратар камісіі Юлія Гук, а таксама прадстаўнік наймальніка — ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.

Наведвальнікамі камісіі сталі незанятыя ў эканоміцы краіны жыхары раёна, якія значацца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела міліцыі. Многія з іх членам камісіі добра вядомы: свае гісторыі пазбаўлення работы расказваюць не па першым разе, праўда, выправіць сітуацыю, палепшыць уласнае становішча не спяшаюцца. Да гэтай катэгорыі можна аднесці і 56-гадовага жыхара в. Старынкі, які, жывучы на пенсію маці, пастаянна знаходзіць перашкоды, каб не зарэгістравацца, што замінае афіцыйнаму працаўладкаванню. Праўда, да апошняга чалавек і не імкнецца: разлічвае на датэрміновую пенсію РФ, дзе некаторы час працаваў. Але і гэта, як у каторы ўжо раз грамадзяніну патлумачылі, наўрад ці атрымаецца: адсутнічае рэгістрацыя. Разарваць замкнуты круг можна, але для гэтага павінен парупіцца сам чалавек. Пакуль жа воз, як кажуць, на адным месцы.

Адсутнасцю галоўнага дакумента (пашпарт знаходзіцца на ўзнаўленні) патлумачыў афіцыйную незанятасць і 43-гадовы жыхар Рэдкага Рога. 42-гадовы Аляксандр з Тажылавічаў запэўніў, што да канца тыдня будзе працаўладкаваны. У пацверджанне апошняга грамадзяніну нагадана прадаставіць у камісію адпаведны дакумент…

— Дэтальна разбіраемся па кожным выпадку, сумесна шукаем найлепшае рашэнне. Не сказаць, што ўсё гладка: многія з тых, хто прыходзіць на камісію ў райаддзел міліцыі, вядуць асацыяльны лад жыцця, не прывыклі сумленна працаваць. Але ж ёсць і тыя, каму дапамагаем знайсці работу. У любым выпадку падрабязна інфармуем людзей, куды звярнуцца за вакансіяй і “суправаджаем” на шляху да гэтага, каб грамадзянін палепшыў уласны дабрабыт і прыносіў карысць краіне, — заўважыла старшыня камісіі Ірына Старавойтава.

У гэты дзень члены камісіі заслухалі больш за 10 сяльчан працаздольнага ўзросту. У папярэджанне супрацьпраўных паводзін з кожным з іх інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Кацярына Цыганкова правяла прафілактычную размову.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.   

Последние новости

Ваше здоровье

С подростками — о духовных и семейных ценностях, о здоровье и ответственности за него

15 мая 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к акции «Я и моя семья – без сквернословия»

15 мая 2026
Читать новость
Общество

День семьи отмечают сегодня в Беларуси

15 мая 2026
Читать новость
Актуально

Сям’я — гэта галоўнае

15 мая 2026
Читать новость
Актуально

Руководство Бобруйского района поздравляет с Днем семьи

15 мая 2026
Читать новость
Общество

Дорогие друзья!

15 мая 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.