Темы

З даяркі — у дэпутаты! У Ганчароўцы павіншавалі шаноўную юбілярку

З даяркі — у дэпутаты! У Ганчароўцы павіншавалі шаноўную юбілярку

85-гадовы юбілей адзначыла жыхарка в. Ганчароўка Хімоўскага сельсавета Марыя Ніфонцьеўна Асіпенка, у колішнім — даярка-перадавік калгаса “Шлях камунізма” (цяпер — ААТ “Міхалёўская Ніва”), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

У даяркі Марыя Ніфонцьеўна пайшла адразу пасля заканчэння 10-ці класаў мясцовай школы. Застала і цалкам  ручную працу ў гэтай прафесіі. Падаіць двойчы ўдзень 14 кароў — трэба было мець сілу і настойлівасць. А яшчэ патрабавалася накарміць жывёлу, пачысціць, надоенае малако самой панасіць да месца збору. Пазней з’явіліся дойныя апараты, але і кароў у Марыі Ніфонцьеўны  пабольшала ўдвая. Калі сыходзіла на заслужаны адпачынак, на яе абслугоўванні было ўжо паўсотні рагуль.

— Прыходзілася ой як нялёгка, але я сваю работу вельмі любіла. А калі занятак падабаецца, то і цяжкасці такімі не здаюцца, — кажа юбілярка. — Кароўку кожную ведала па мянушцы, і яны на мяне здалёк адгукваліся — падганяць не трэба было, самі ішлі да свайго месца. 

У дэталях згадвае Марыя Ніфонцьеўна і час свайго дэпутацтва ў Вярхоўным Савеце, які прыйшоўся на пачатак 70-х гадоў цяпер ужо мінулага стагоддзя і куды яе абралі за высокія працоўныя вынікі.  “Гэта было для мяне вельмі ганаровым. Людзей на сесіі — поўная зала! Адзежу спецыяльна для паездкі ў сталіцу не набывала, ездзіла ў тым, што было. Дабіралася на цягніку — за квіток дэпутаты не плацілі. Камандзіровачных давалі 7 з паловай рублёў на суткі, за іх харчаваліся — у сталоўцы, а часцей у нумары гатэля “Мінск”, куды нас сялілі, прадукты набывалі ў краме. Гуляць па сталіцы асабліва не хадзілі, перакусім — і спаць. Хацелася выспацца, бо на работу ўставаць даводзілася вельмі рана.

…Цяпер, як кажа Марыя Ніфонцьеўна, ёй жывецца “дзякуй богу”. Хоць перамяшчаецца з дапамогай палачак, але мае светлую галаву, жыве ў сваёй прасторнай хаце, пад доглядам роднага чалавека. З пяцёра дзяцей, якіх Марыя Ніфонцьеўна выгадавала, засталіся дзве дачкі. Пра сваю вялікую страту — трое сыноў — жанчына не можа згадваць без слёз.  

Падзякаваць за шматгадовую і добрасумленную працу на карысць раёна і краіны, павіншаваць з юбілейным днём народзінаў у дом да Марыі Ніфонцьеўны з кветкамі і падарункамі сёння наведаліся прадстаўнікі раённага Савета ветэранаў, старшыня і члены Хімоўскай ветэранскай пярвічкі, а таксама суседзі імянінніцы. Віншаванні ва ўсіх былі адны — здароўя і цеплыні родных.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем