Темы

Вясна не застане знянацку

Людзі вёскі. У большасці сваёй працавітыя, бо зямля не любіць абыякавага да сябе падыходу. Загартаваныя, бо праца на зямлі — і ў холад, і ў спякоту, патрабуе фізічнай выкладкі. Надзвычай сціплыя, нязвыклыя да хвалебных у свой адрас слоў, асабліва калі тыя тычацца іх адносінаў да працы. Маўляў, хіба можна па-іншаму?

Менавіта такім чалавекам аказаўся і мой субяседнік А.У. Сафронаў, слесар-механізатар аддзялення “Дойнічава” ААТ “Агракамбінат «Бабруйскі”, з якім давялося паразмаўляць падчас святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай галіны, у Осаўскім сельскім Доме культуры. У тым, што Анатоль Уладзіміравіч — адзін з найбольш дастойных працаўнікоў гаспадаркі, можна было не сумнявацца: на свята былі запрошаны лепшыя з лепшых. Меркаванне пацвердзіў і кіраўнік аддзялення, і калегі. А вось сам Анатоль Уладзіміравіч падчас размовы пра работу і свае да яе адносіны быў немнагаслоўным:

— На гэтай зямлі вырас. У мясцовую гаспадарку пайшоў працаваць, як толькі скончыў школу. Пасля службы ў арміі доўга не думаў, куды падацца далей — вядома ж, на малую радзіму, тым больш, што праца ў саўгасе пакінула прыемны ўспамінак. Увогуле, цягу да тэхнікі, машын адчуваў з дзяцінства, а тут такая магчымасць! За час работы ў гаспадарцы зведаў не адну прафесію: быў і  шафёрам, і механізатарам, цяпер вось — слесар-механізатар. 

Кіраваць тэхнікай — гэта адна справа, другая — умець яе адрамантаваць, калі нешта сапсавалася. Тут можа праявіць сябе далёка не кожны. Анатолю Уладзіміравічу гэта па плячы, — адзначаюць у гаспадарцы, — чалавек ён сумленны і адказны.

— Былі б толькі неабходныя запчасткі, — з усмешкай заўважае сам А.У. Сафронаў. — Што да работы, то яе заўжды хапае: яшчэ нядаўна рыхтавалі тэхніку да пастаноўкі на зімовае захаванне, цяпер прыступілі да рамонтных работ. Зіма і не заўважыш, як прабяжыць. А трэба столькі паспець.

Паспець, вядома ж, трэба шмат, але, калі работа ў руках такіх адказных і працавітых, як Анатоль Уладзіміравіч, то можна быць упэўненымі: вясна не застане знянацку. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем