Темы

На Бабруйшчыне займаюцца закладкай сенажу

На Бабруйшчыне займаюцца закладкай сенажу

У корманарыхтоўчую пару — не да выходных. Гэта разумее кожны, хто  датычны  да аграрнай галіны. Сельгасвытворцы выкарыстоўваюць кожную пагодлівую хвіліну ў прамым сэнсе: не парупішся сёння — заўтра можа пайсці дождж.

На сенажаці філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”, што паблізу Дубаўкі,  сёння працуюць  цэлым механізаваным атрадам — нарыхтоўваюць сянаж для закладкі на працяглае захаванне. Механізатар Юрый Уладзіміравіч Макавееў заняты на падборцы правяленай зялёнай масы, трактарыст Васіль Рыгоравіч Шынкарэнка — на яе адвозцы да траншэі. Перавозіць зялёную масу таксама вадзіцель Аляксандр Мікалаевіч Ступень. А механізатар Аляксандр Віктаравіч Ступень — кіроўца КВК-800, здробненую канюшыну падбірае. Касьба травы ў абавязках Уладзіміра Аляксандравіча Юшкевіча.

— Работы па нарыхтоўцы сенажу ідуць поўным ходам, — кажа дырэктар філіяла Марына Мікалаеўна Аўрамчык. — З плану ў 3500 тон, што вызначылі пакласці з траў першага ўкосу, нарыхтавана 1600 тон.

***

Шмат якія работы, звязаныя з корманарыхтоўкай, вядуцца сёння ў ААТ “Неўскі-Агра”. Непадалёк в. Туркоўская Слабада, да прыкладу, механізатар Фёдар Кірылавіч Дзяменцьеў запраўляе тэхнікай па зграбанні зялёнай масы.  

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

  

Последние новости

Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Антон Каранкевич провел прием граждан и встречу с населением в Бортниковском сельсовете

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

На трассе Могилев-Бобруйск из-за сильного ветра образовалось пылевое облако, столкнулись пять машин 

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем