Темы

“Таямніцы бабруйскай зямлі”: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

“Таямніцы бабруйскай зямлі”: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Квэставая гульня “Таямніцы бабруйскай зямлі” ў межах штогоднай Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” прайшла ў Бабруйскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ў в. Сычкава. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі работнікі музея пры ўдзеле прадстаўнікоў Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна і Ленінскага клуба.

Пачалося мерапрыемства ў зале Вялікай Айчыннай вайны з квэсту-гульні “Дарогамі вайны”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі. Дзеці — вучні Ленінскай школы і дарослыя адгадвалі красворды, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі тэматычныя заданні, “аказвалі” медыцынскую дапамогу.

Месцам правядзення 2-й часткі гульні стала зала гісторыі Бабруйскага раёна. Там прысутныя  паўдзельнічалі ў гістарычным часе “Пісьменнікі-землякі пра вайну” — пазнаёміліся з біяграфіяй і творчай дзейнасцю славутых землякоў Алеся Адамовіча і Міколы Аўрамчыка, наведалі літаратурна-дакументальную выставу «Крывёю сэрца».

У зале этнаграфіі была наладжана інтэлектуальна-практычная праграма “Бабруйскі падворак”, дзе можна было пазнаёміцца з побытам мясцовага сялянства ў XIX стагоддзіі, старадаўнімі традыцыямі насельніцтва Прыбярэзінскага краю.

Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай “Мой родны кут”, якую паказала вакальная група Сычкаўскага сельскага клуба «Вечарынка».

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Актуально

Навстречу новым знакомствам и незабываемым эмоциям! В Бобруйском районе стартовал масштабный Марафон молодежи и студенчества

21 июня 2026
Читать новость
Актуально

На одном месте — более 35 лет

21 июня 2026
Читать новость
Актуально

Руководство Бобруйского района поздравляет медицинских работников с профессиональным праздником

21 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 21 июня: без дождей и до +30

21 июня 2026
Читать новость
Культура

Память о войне: книги и экспонаты объединили поколения

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Долг перед прошлым

20 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем