Темы

Лагерны сезон у разгары

Яшчэ некалькі дзён — і завяршыцца другая змена ў аздараўленчым лагеры “Бабруйскі каласок”, запраўляе якім В.І. Саліхава.  Гэтым часам тут адпачываюць і набіраюцца моцы да новага навучальнага года 250 дзяцей з Бабруйшчыны. Пабываўшы ў лагеры напярэдадні выхаду сённяшняга нумара газеты, нашыя карэспандэнты ўпэўніліся, што сумаваць у “Каласку” выхаванцам ніколькі не даводзіцца. Па-першае, на гэта проста няма часу: графік мерапрыемстваў надзвычай насычаны, па-другое, столькі штодня новых падзей і ўражанняў, ад якіх не тое што пра сум, пра камп’ютарныя гульні — біч цяперашніх падлеткаў — за дзень не прыгадаеш, хоць і такая раскоша ў лагеры маецца.

— З упэўненасцю магу сказаць, што дзецям у нас цікава, — дзеліцца старшы выхавацель з 15-гадовым стажам А.С. Тамковіч. — Кожны дзень праводзяцца два агульналагерныя мерапрыемствы:  раніцай — спартыўнае (футбол, валейбол, тэніс, спартландыя і іншыя), вечарам — культурна-выхаваўчага характару. Акрамя таго, шэраг цікавых мерапрыемстваў праводзіцца непасрэдна ў атрадах. У іх выбары актыўны ўдзел прымаюць самі падлеткі.

У дзень нашага прыезду тут меўся адбыцца “Рыцарскі турнір”. Падрыхтоўка да яго вялася вельмі актыўна. Сваё майстэрства: і сцэнічнае, і спартыўнае збіраліся прадэманстраваць прадстаўнікі мужчынскай паловы. Дзяўчаты ў гэты час рыхтавалі сцэну і нумары мастацкай самадзейнасці. А вось хлопцам з першага атрада было пакуль не да культурнага мерапрыемства: апранутыя ў футбольную форму, яны збіраліся ў суседнюю “Ромашку” трымаць спаборніцтвы на званне лепшая футбольная каманда змены.

— Выхаванцы нашага лагера: Наташа Петрушова і Артур Сарокін ужо сталі пераможцамі ў тэнісе, — наперабой, з гордасцю за свой лагер, гаварылі дзеці. — Спадзяемся, што і футбольная каманда зарэкамендуе сябе з лепшага боку. І ўсё гэта дзякуючы намаганням нашага фізрука А.У. Нагорнага і арганізатарскім здольнасцям выхавацеляў.

Ніколі не пустуе і лагерны клуб. Штодня тут рыхтуе дзяцей  да таго ці іншага мерапрыемства энергічны педагог-арганізатар І.П. Дашкоўская. А вечарам выхаванцаў збірае дыскатэка. Са слоў нашых суразмоўцаў зразумелі, што не прыняць у ёй удзел проста немагчыма: настолькі трапна падбірае музычныя кампазіцыі дзі-джэй А.Р. Фядосенка.

Не абыходзіцца ў “Каласку” без спаборніцтваў па шашках і шахматах. Аматараў гэтых гульняў мы сустрэлі на верандзе аднаго з жылых карпусоў якраз за гэтым сур’ёзным заняткам, які не дапускае спешкі. На верандзе другога корпуса хлопцы і дзяўчаты пад кіраўніцтвам атраднага важатага майстравалі пано з паперы і самых розных прыродных матэрыялаў.

Вялікую ўвагу надаюць у лагеры прававому і патрыятычнаму выхаванню. Рэгулярна, асабліва са старэйшымі выхаванцамі, праводзяцца размовы на прававыя тэмы.

— Падлеткі павінны ведаць, як правільна паступіць у той ці іншай сітуацыі, і тое, чым можа абярнуцца для іх супрацьпраўны ўчынак, — разважае выхавацель 1-га атрада П.Я. Раманюк.

Што да патрыятычнага выхавання, то акрамя гутарак на гэтую тэму, выхаванцам прапануюць экскурсію па месцах баявой славы. Днямі яны зрабілі пешы паход на Курган Славы ў Сычкава і пазнаёміліся з экспанатамі раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Наша цікавасць не абыйшла і пытанне харчавання ў лагеры. Аказваецца, яно ў “Каласку” шасціразовае, з абавязковай прысутнасцю гародніны, садавіны, усемагчымых сокаў. А гэта значыць, у дзяцей маецца выдатная магчымасць папоўніць стомлены за навучальны год арганізм так неабходнымі яму вітамінамі.

Пра тое, што адпачынак у “Бабруйскім каласку” выхаванцам у радасць, сведчыць ужо той факт, што напрацягу змены ніхто лагер не пакідае, многія з дзяцей прыязджаюць сюды не першы год і з задавальненнем засталіся б тут яшчэ на адну змену.

 

Алена Карпенка.

Фота аўтара.   

Последние новости

Общество

Матпомощь ко Дню Победы выплачена досрочно – Минтруда

5 мая 2024
Актуально

Лукашенко в храме на Пасху: коль время выбрало нас, давайте сохраним мир и покой

5 мая 2024
Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024