Темы

“Сям’я. Адказнасць. Бяспека”

“Сям’я. Адказнасць. Бяспека”

…Раённы бацькоўскі сход на гэтую тэму, прымеркаваны да пачатку летняй аздараўленчай кампаніі і Дня сям’і, прайшоў сёння ў раённым Цэнтры культуры. Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел па адукацыі Бабруйскага райвыканкама.

Паслухаць слушную інфармацыю пра тое, як выхоўваць дзяцей у ключы фізічнага і маральнага здароўя, як засцерагчы іх ад любых праяў шкоднага ўздзеяння, сабраліся законныя прадстаўнікі непаўналетніх, прызнаных у сацыяльна-небяспечным становішчы, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, бацькі, якія ўваходзяць у склад бацькоўскага актыву ўстаноў адукацыі, намеснікі дырэктара па выхаваўчай рабоце, педагогі, сацыяльныя педагогі.

У якасці спікераў выступілі прадстаўнікі службаў прафілактыкі: галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Палевіч, кіраўнік аддзела ўзаемадзеяння з установамі  аховы здароўя Бабруйскай епархіі пратаіерэй Іаан Каляда, псіхолаг Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Алена Ганчарова, валеолаг гэтай жа ўстановы Ларыса Колесава, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Алег Дзешкавец, першы намеснік начальніка гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Шарснёў і дырэктар Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольга Сокарава.

Прадстаўнікі службаў прафілактыкі, кожны са свайго боку, на прыкладах з жыцця распавялі, чым можа абярнуцца бацькоўскае раўнадушша ў падыходзе да выхавання дзіцяці і чаму галоўная адказнасць за бяспеку дзяцей ляжыць на дарослых.

Важным выхаваўчым момантам стаў прагляд кінастужкі “Матуліна пісьмо”, якая закранае актуальную тэму абароны жыцця дзіцяці да яго нараджэння. У яго абмеркаванне зала актыўна ўключылася.

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара і Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Сельское хозяйство

На Бобруйщине обороты набирает уборка картофеля

7 сентября 2026
Читать новость
Экономика

С 10 сентября в белорусских магазинах изменятся требования к ассортименту

7 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ОВД Бобруйского райисполкома устанавливается собственник детских вещей

7 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Ветеранско-молодежный цветник»: в Туголице расцвела дружба поколений

7 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе объявлен месячник безопасного труда на производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

7 сентября 2026
Читать новость
Общество

Хлебосольная земля, открытые души. Рассказываем, как в агрогородке Ленина отметили День деревни

7 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем