Найбольшая прадуктыўнасць статка — у філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА”

За студзень-сакавік бягучага года вытворчасць малака ў цэлым па раёне павялічылася да адпаведнага перыяду мінулага года на 1,1% і склала 10 893,8 тоны. Найбольшы прырост адзначаны ў ААТ “Неўскі-Агра” — плюс 317,2 тоны.
Удой на адну карову за тры месяцы склаў 1259 кілаграмаў, што на 3 кг болей да папярэдняга года. Найбольшая прадуктыўнасць статка ў разрэзе сельскагаспадарчых арганізацый дасягнута ў філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА” — 1982 кг.
Рэалізацыя малака за студзень-сакавік у цэлым па раёне ўзрасла на 1,6% — да 10 205 тон пры таварнасці малака 93,7%. Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме за першы квартал склалі 590 грамаў.
Што да малочнага статка, то на 1 красавіка ў раёне мелася 8 633 кароў ці 100,7% да 2024 года, найбольшы іх прырост (+199 галоў) адзначаны ў філіяле “Харчавік-
Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.