Темы

Подзвігу народа жыць у вяках. У Бабруйскiм раёне праходзiць Дзень iнфармавання

Подзвігу народа жыць у вяках. У Бабруйскiм раёне праходзiць Дзень iнфармавання

Адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў сёння на Бабруйшчыне. Падчас яго інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабылі ў сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях раёна.

Да прыкладу, інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Міхаіла Крыцкага наведала СВК “Гігант”. Свой зварот да калектыву кіраўнік раёна пачаў з расповеду пра мерапрыемства, на якім толькі што пабыў — ускладзенне кветак, разам з прадстаўнікамі Савета старэйшын пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце, да Кургана Славы ў Сычкава.

— Мы павінны ўшаноўваць памяць людзей, якія загінулі, абараняючы Айчыну ад вогара, якія цаной свайго жыцця здабылі нам мірнае жыццё, — адзначыў Міхаіл Крыцкі і засяродзіў увагу на тым, што Курган Славы на Бабруйшчыне — адзін з двух у краіне. Добраўпарадкоўваць мемарыял, падтрымліваць на ім чысціню і парадак — агульная справа.

Пра тое, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне заўжды будзе выклікаць гонар і ўдзячнасць у сэрцах беларусаў, гаварыла начальнік аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Тропіна. З яе даклада прысутныя даведаліся пра новыя “жорсткія” факты генацыду беларускага народа ў гады вайны, а таксама пра ініцыянаваную Генеральнай пракуратурай краіны крымінальную справу за гэта, пра палажэнні абноўленай Канстытуцыі, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці, пра работу, якая праводзіцца ў раёне па ўвекавечанні памяці воінаў і ўшанаванні людзей, на чый лёс выпала ваеннае ліхалецце.

Апошняе дапоўніла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дар’я Панцялеева. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што днямі члены  моладзевай арганізацыі наведалі малалетняга вязня канцлагера Кацярыну Іванаўну Кругляк у аг. Хімы, паслухалі ўспаміны жанчыны, паабяцалі рабіць усё магчымае для захавання міру. Актывам арганізацыі правялі добраўпарадкаванне помніка землякам, якія загінулі ў гады вайны, у в. Слабада і намераны добра папрацаваць на добраўпарадкаванні Кургана Славы. А ў маі прымуць удзел у маладзёжным аўтапрабегу па маршруце памяці, плануюць ацыфраваць брацкую магілу ў в. Слабодка і г. д.

Пра немалую работу, якая ў дадзеным накірунку праводзіцца калектывам СВК “Гігант”, у тым ліку сумесна з Бортнікаўскім сельвыканкамам і мясцовай школай, распавёў старшыня праўлення “Гіганта” Васіль Жук. Загадчыца калгаснай гасцініцы Галіна Захарчук у звароце да моладзі заклікала яе цікавіцца гераічнымі старонкамі гісторыі. А Міхаіл Крыцкі ў сваю чаргу заклікаў здзяйсняць подзівігі працоўныя, што ў калектыва добра атрымоўваецца, як падзяку прадзедам за шчаслівае сёння.   

Алена КАРПЕНКА. Віктар ШЭЙКІН.

***

Последние новости

Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Проект «Ад падзела да адзінства». Православие под запретом, или Как польские власти уничтожали веру на западно-белорусских землях. Часть 4

8 сентября 2026
Читать новость
Экономика

В белорусских магазинах изменятся требования к ассортименту. Расскажем, когда и как

8 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 8 сентября: до +25°С, туман и без дождей

8 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На Бобруйщине обороты набирает уборка картофеля

7 сентября 2026
Читать новость
Экономика

С 10 сентября в белорусских магазинах изменятся требования к ассортименту

7 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ОВД Бобруйского райисполкома устанавливается собственник детских вещей

7 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем