Темы

МТК “Каменка”: працуюць на паляпшэнне паказчыкаў

МТК “Каменка”: працуюць на паляпшэнне паказчыкаў

Менавіта так у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” характарызуюць работу калектыва малочна-таварнага комплекса “Каменка”. На сёння жывёлагадоўчы аб’ект, якім няпоўныя два месяцы загадвае Наталля Васілеўская, выключна ўсё малако пастаўляе на перапрацоўку гатункам “экстра” і ўпэўнена нарошчвае вытворчасць.

За студзень-сакавік, у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года, павялічылі ўдой малака ад каровы на 132 кг; сярэднесутачны ўдой на рагулю, па стане на 14 красавіка, на 2,3 кг. І хоць да першых паказчыкаў у раёне яшчэ далёка, калектыў бачыць свой патэнцыял і прадпрымае захады для яго выкарыстання.
У трох хлявах МТК сёння ўтрымліваецца больш за 500 галоў жывёлы, у тым ліку 422 галавы дойнага статка. Яго абслугоўваннем займаюцца аператары машыннага даення Святлана Луц, Наталля Бандарэнка (працуе ў ра­дзільным аддзяленні), Надзея Курмаз, Таццяна Балашова і падменная Аксана Дайшова. Кармленне і догляд — на жывёлаводах, і з гэтай задачай выдатна спраўляюцца Вадзім Палякоў, Міхаіл Ерамееў, Ангеліна Кірык і Аляксандр Луц. Догляд цялятак ад нараджэння да 2-хмесячнага ўзросту — часу, калі маладняк пераводзіцца на МТК “Баранавічы”, ажыццяўляюць аператары па вырошчванні жывёлы Вольга Чайка і Юрый Салярык у суправаджэнні ветурача Сяргея Вансовіча. За якасцю малака неадступна сочыць ас у гэтай справе — лабарант Віталь Чарвяк. Слесар па малакапроваду, ён жа — малады спецыяліст Юрый Васілеўскі кантралюе тэхнічны бок вытворчага працэсу.
Работнікі комплекса — у асноўным жыхары Гарохаўкі, Лядаў, Глушы і Дойнічава. Да месца працы людзей падвозіць калгасны аўтобус. Для жывёлаводаў створаны добрыя ўмовы працы: маюцца пакой для адпачынку, дзе можна перакусіць, душавы пакой.
Дойка двухразовая. Пачы­наецца а палове на 6-ю і па часе займае каля чатырох гадзін раніцы і столькі ж уве­чары. Такі распарадак дазваляе даяркам адпа­чыць, пераключыцца на хатнія справы. Што датычыцца даглядчыкаў, то яны на аб’екце неадступна да 17 гадзін. У іх задачах — кармленне скаціны, ачыстка стойлаў і самой жывёлы. Зрэшты, апошняе на МТК кінулася ў вочы — рагулі чысцюткія і прывабныя. На заўвагу карэспандэнтаў адносна гэтага лабарант дзелавіта адказаў: “Стараемся”. Наталля Васілеўская пры гэтым удакладніла, што асноўная роля ў справе чысціні жывёлы — на даглядчыках, а вось вынікі дзейнасці аб’екта ў цэлым залежаць ад унёску кожнага ў калектыве. “Калі кожны свае абавязкі выконвае добрасумленна, то станоўчы вынік будзе”, — кажа яна. Разам з тым загадчык МТК не зніжае ролю кантролю за вытворчымі працэсамі.
— Кантроль важны за ўсім: фізічным станам жывёлы, з чаго пачынаю свой дзень, прыгатаваннем корму для статка, прысутнасцю яго на кармавым стале, даеннем, адпраўкай малака на рэалізацыю, арганізацыяй работы з маладняком… Кантроль важны і дзеля таго, каб тэрміновага здымаць праблемныя пытанні, без якіх на вытворчасці не абыходзіцца і якія здольны прывесці да парушэння тэхналогій і зніжэння надояў, — кажа яна і дадае, што, калі пераважная частка тэхналагічных працэсаў калектыву падуладна, то тое ж узнаўленне статка патрабуе большай увагі і прапрацоўкі на ўсім ланцугу вырошчвання цялушкі — ад маладняку да нецялі, і не толькі на іх аб’екце.
І тут зноў галоўнае — людзі: спецыялісты і радавыя працаўнікі, іх маральныя якасці і зацікаўленасць у выніках працы. Цяперашні склад калектыву МТК, па словах заатэхніка “Агракамбіната Бабруйскі” Валянціны Васілеўскай, працаздольны, нацэлены на дасягненне пастаўленых задач. Да апошняга тут шукаюць спосабы матываваць людзей і найперш — заробкам, які ў кожнага — ад яго асабістага ўнёску. Станоўча ўздзейнічае на вынікі работы, як лічаць у гаспадарцы, і непасрэдны ўдзел у жыцці калектыву дырэктара Міхаіла Барадзіна, які ўнікае ў кожнае пытанне — вытворчае ці асабістае работніка — і са­дзейнічае ў яго вырашэнні.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем