Темы

Знізіць колькасць пажараў, не дапусціць гібелі людзей

Знізіць колькасць пажараў, не дапусціць гібелі людзей

Камісія па папярэджанні правапарушэнняў, што садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын у жыллёвым фондзе на тэрыторыі раёна, прайшла ў Бабруйскім райвыканкаме сёння. Узначаліла камісію намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, удзел прыняў начальнік Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Бабін.

Члены камісіі абмеркавалі эфектыўнасць дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, праблемныя пытанні, якія маюцца ў іх рабоце — з дакладамі па гэтай тэме выступіў Андрэй Бабін і прадстаўнікі зацікаўленых службаў. Засяродзілі ўвагу на дастатковасці прынятых прафілактычных мер па папярэджанні пажару, які адбыўся 16 лютага ў жылым доме па вул. Лермантава ў пас. Глуша, у выніку якога загінуў грамадзянін 1994 года нараджэння (далажыла старшыня Глушанскага сельвыканкама Таццяна Плоская). Таксама былі заслуханы даклады Андрэя Бабіна аб выніках правядзення спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства “Дом без пажару” на тэрыторыі Бортнікаўскага, Варатынскага, Гарбацэвіцкага, Цялушскага, Сычкаўскага сельсаветаў і аб патрэбе ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у месцах пражывання шматдзетных сямей.

— Відавочна, што адпаведная прафілактычная работа па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у раёне праводзіцца, аднак, як сведчаць статыстычныя дадзеныя, патрабуе ўзмацнення, на што кожны суб’ект прафілактыкі павінен быць нацэлены, — адзначыла Таццяна Варанко. 

Андрэй Бабін разам з іншым заклікаў членаў камісіі заакцэнтаваць увагу на прафілактыцы пажараў у выніку спальвання сухой расліннасці, што для вясны асабліва характэрна.

Завяршылася работа камісіі прыемным момантам. Андрэй Вячаслававіч уручыў Падзячныя лісты за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей ад Магілёўскага абласнога Упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дырэктару раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Таццяне Тарасевіч і старшыні Глушанскага сельвыканкама Таццяне Плоскай.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Редакция «Трыбуны працы» запускает специальный проект «Жаночая справа»

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Народные мстители. В Музее Славы Могилевщины открывается выставка о партизанском движении

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Богатый яблочный сентябрь. Сотрудники кондитерской фабрики «Красный пищевик» собирают фруктовый урожай в ОАО «Невский-Агро»

4 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Свет духовности для учащихся Химовской школы: незабываемая встреча с участниками экспедиции

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем