Насенны фонд збожжавых у раёне ў парадку

Веснавыя палявыя работы пачаліся, на парозе — сяўба збажыны і зернебабовых культур.
Якасны насенны матэрыял для гэтых мэт у раёне маецца. Як паведаміў начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін Сяргей Казяба, усяго раёну патрабуецца 1196 т насення яравой збажыны і зернебабовых і 99 т — насення траў. Першага маецца 1218 т ці 102% ад патрэбы.
Кандыцыйнага насення траў на раніцу ўчарашняга дня мелася 79 т або 80% ад неабходнага, яшчэ 28 т — на праверцы ў інспекцыі.
Алена КАРПЕНКА.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.