Темы

У “Агракамбінаце Бабруйскі” пракладваюць веснавое ворыва

У “Агракамбінаце Бабруйскі” пракладваюць веснавое ворыва

На полі ля вёскі Калінаўка напярэдадні засталі за гэтай работай вопытнага механізатара ААТ “Агракамбінат Баб­руйскі” Руслана Рудзянка. Яго трактар МТЗ Беларус-3522 з плугам ПГП 9-45 упэўнена пераварочваў верхні слой зямлі, ад чаго поле на вачах з шэра-пажоўклага ператваралася ў смаляніста-чорнае, набраклае і пухнатае.

— На маёй практыцы гэта, напэўна, дзясятая па ліку пасяўная, так што работа знаёмая ў дэталях, — кажа Руслан Генадзьевіч. — Настрой на працу, як заўжды увесну, выдатны, тым болей што надвор’е радуе лагодаю і сонцам.

Руслан Рудзянок

Па словах галоўнага агранома ААТ Сяргея Гаўрыленкі, да ворыўных работ у гаспадарцы прыступілі яшчэ ў панядзелак — поле рыхтуецца пад сяўбу кукурузы. Да гэтага яго ўздобілі хлорыстым каліем і арганікай. Усяго ж ворыўныя работы ў агракамбінаце збіраюцца правесці на плошчы ў 2 000 гектараў, яшчэ 3 000 га падрыхтавалі з восені — паднялі зябліва.
У гэтыя дні ў сельгасарганізацыі ўжо займаюцца і падсейваннем мнагалетняй травы на пашы, план якой на сёлета 400 га, з іх каля 65 га ўжо падсеяна. Актыўна працуюць з арганікай — на палі вывезена каля 45 000 тон угнаенняў, у тым ліку 8 000 тон унесена ў глебу.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем