Темы

Дастукацца да кожнага…

Дастукацца да кожнага…

Такую задачу ставілі перад сабой удзельнікі сумеснага пасяджэння раённай камісіі па працаўладкаванні незанятага насельніцтва і Савета грамадскага пункта аховы правапарадку Кавалёўскага сельвыканкама.

Мерапрыемства ў аграгарадку прайшло 26 лютага пад началам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Старавойтавай з удзелам прадстаўнікоў упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, аддзела ЖКГ, Бабруйскага РАУС, гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях і ААТ “Неўскі-Агра”. 

Члены пасяджэння абмеркавалі вынікі работы з катэгарыраванымі грамадзянамі па выкананні супрацьпажарнай бяспекі і правапарадку, а таксама лад жыцця і паводзіны асобаў, якія значацца на ўліку ва ўчастковай выканаўчай інспекцыі Бабруйскага РАУС, сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і з-за гэтага значацца на ўліку.

Сярод 17-ці жыхароў Кавалёўскага сельсавета, якія па запрашэнні прыйшлі на пасяджэнне, былі і абавязаныя асобы, і парушальнікі грамадскага парадку, і грамадзяне, якія грэбуюць правіламі супрацьпажарнай бяспекі — усе яны афіцыйна не працаўладкаваны. Прычыны апошняга называлі розныя, найбольш распаўсюджаная — злоўжыванне спіртнымі напоямі.

Тым з запрошаных, хто са шкоднай звычкай завязаў або хто, не працуючы цягам часу, выказаў намер да гэтага — члены раённай камісіі выдалі накірункі для далейшага працаўладкавання ў ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Белшына”, адзін вясковец выказаў жаданне заняцца рамесніцтвам, іншыя патлумачылі, што вядуць хатнюю гаспадарку.

Сяльчанам нагадалі аб правілах супрацьпажарнай бяспекі, недапушчэнні правапарушэнняў. Іх паводзіны, па словах Ірыны Старавойтавай, застаюцца на кантролі грамадскіх супольнасцяў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

В Бобруйском районе осенние полевые работы идут по плану

8 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Первое рабочее место: что должен знать молодой специалист?

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения прав и гарантий для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

10 сентября в Бортниковском сельсовете проведет прием граждан председатель райсовета депутатов Ирина Старовойтова

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

К сведению жителей Бобруйского района

8 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Проект «Ад падзела да адзінства». Православие под запретом, или Как польские власти уничтожали веру на западно-белорусских землях. Часть 4

8 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем