Темы

Работнікі культуры падвялі вынікі работы за мінулы год

Работнікі культуры падвялі вынікі работы за мінулы год

Выніковы сход сектара культуры Бабруйскага райвыканкама прайшоў сёння ў раённым Цэнтры культуры. Удзел у рабоце схода прынялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко і старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Чабатарова.

Справаздачы аб праробленай у 2024 годзе рабоце і задачах на бягучы зрабілі кіраўнікі структурных падраздзяленняў сектара культуры: дырэктары цэнтралізаваных клубнай і бібліятэчнай сістэм раёна Марыя Лаўрыновіч і Жана Канькова, дырэктар раённай дзіцячай школы мастацтваў Алена Нарніцкая і дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Гарбунова. Кожны з іх у даталях распавёў аб выкананні мэтавых паказчыкаў, праведзеных мерапрыемствах, спыніўся на праблемных пытаннях і спосабах іх вырашэння.

У падагульненне загадчык сектара культуры Аляксей Хамічонак адзначыў, што ў цэлым мэтавыя паказчыкі галіны выкананы і перавыкананы, цяпер важна сканцэнтравацца на новых задачах, што павінна прывесці да павышэння якасці культурнага жыцця на сяле.

Таццяна Варанко звярнула ўвагу на неабходнасць прыцягваць да работы ў галіну раённую моладзь праз заключэнне мэтавых дагавораў з выпускнікамі школ на навучанне ў профільных установах адукацыі, як адзін з найбольш дзейсных спосабаў замацавання маладых спецыялістаў у галіне. Яна падзякавала работнікам культуры за неацэнны ўнёсак у захаванне і развіццё культурных традыцый Бабруйшчыны, пажадала творчых поспехаў. Культарганізатару Варатынскага СДК Кацярыне Логвінавай за добрасумленную працу ўручыла Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама. Узнагарод за перамогу ў раённых прафесійных спаборніцтвах работнікі культуры ўдастоіліся з рук Аляксея Хамічонка і загадчыкаў структурных падраздзяленняў. Алена Чабатарова ўзнагародзіла актывістаў прафсаюзнага руху.

Не абыйшлося без музычных падарункаў. Іх работнікам культуры зрабілі выхаванцы раённай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама артысты раённага Цэнтра культуры.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Прокуратура Бобруйского района поддержала гособвинение по уголовному делу о незаконной добыче рыбы

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Сто лет мудрости и честности

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Мининформ открыл прием заявок на творческий конкурс «Хвала рукам, что пахнут хлебом»

22 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Алла Ковалёва: из офицеров — в «мамы»

22 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси внесены изменения в стандарт на одежду для школьников

22 июля 2026
Читать новость
Официально

Более 750 тыс. рублей из спецфонда Президента направят на поддержку одаренной и талантливой молодежи

22 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем