Темы

“Ад усёй душы” да пажылых

2 кастрычніка ў сельскім клубе в. Сычкава прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню пажылых людзей.

Як паведаміла загадчыца клуба Алена Радзіміновіч, мерапрыемства ладзілася ў форме святочнага агеньчыка і насіла назву “Ад усёй душы”. Акрамя захапляльнай канцэртнай праграмы, якую падрыхтавала вакальная група ўстановы “Вечарынка”, агеньчык уключаў у сябе і гульнёвую праграму з конкурсамі: на лепшага выканаўцу частушкі, паэтычнага твора, на лепшага дызайнера кулінарных вырабаў. Пераможцам конкурсаў былі ўручаны прызы, набытыя на сродкі раённага савета ветэранаў.

За салодкім сталом пажылыя людзі, па словах Алены Іванаўны, сапраўды адпачылі душой: праглядзелі цудоўную канцэртную праграму, прадэманстравалі свае творчыя здольнасці, набраліся станоўчых уражанняў.

Дарэчы, на тэрыторыі Сычкаўскага сельсавета працягваецца акцыя “Вы не адзінокія”, падчас якой клубныя работнікі і самадзейныя артысты наведваюць пажылых людзей, чый стан здароўя не дазваляе самім прыйсці ў клуб, і наладжваюць для іх міні-канцэрты.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем