Темы

Дарослым расказалі пра выйсце са складанай сітуацыі

Дарослым расказалі пра выйсце са складанай сітуацыі

У межах абласной інфа-акцыі “Зрабі правільны выбар” адбылося чарговае раённае мерапрыемства — “Сям’я для дзіцяці”. За круглым сталом сацыяльна-асветніцкай установы “Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства “Пакроў” сабраліся прадстаўнікі зацікаўленых службаў: камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама, Бабруйскага наркадыспансера, раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, а таксама вяскоўцы — бацькі дзяцей, чыя жыццёвая сітуацыя (уласна іх ці членаў іх сямей) звязана з праблемай злоўжывання спіртнымі напоямі, і члены Бабруйскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Ананімныя алкаголікі”.

На пачатку сустрэчы намеснік дырэктара Цэнтра “Пакроў” Крысціна Навасёлава распавяла гісторыю ўзнікнення ў Бабруйску сацыяльна-асветніцкай установы, пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці, шматграннай работай з дзецьмі і дарослымі (у тым ліку праз цеснае ўзаемадзеянне з праваслаўнай царквой) і дапамогай, якую аказваюць у цэнтры падчас узнікнення ў чалавека складанай жыццёвай сітуацыі.

Непасрэдна падчас дыялогу вялася размова пра спосабы вырашэння праблемы залежнасцяў у чалавека. Урач-нарколаг Юлія Бухаўцова спынілася на сімптомах алкагалізму і дапамагла зразумець, калі чалавеку патрабуецца спецыялізаваная дапамога, дзе яе атрымаць і якія спосабы (платныя ананімныя і бясплатныя, праз пастаноўку на ўлік) можна для гэтага выкарыстаць. Педагог-псіхолаг Святлана Курмаз пацікавілася ў бацькоў, што прывяло іх да шкоднай звычкі, як негатыўна праблема дарослых уплывае на дзяцей і заклікала бацькоў задумацца над тым, якую пагрозу сваімі паводзінамі — фізічную і душэўную яны нясуць для нашчадкаў. Што перажывае чалавек падчас алкагольнай дэградацыі, чаму не варта заставацца з праблемай сам на сам, як стаць членам бабруйскай групы “Ананімныя алкаголікі”, дзе атрымалі шанец на выздараўленне і шчаслівае  сямейнае жыццё многія жыхары Прыбярэзінскага краю, з уласнага вопыту падзяліліся члены аб’яднання.     

— Вельмі разлічваем, што сённяшняе мерапрыемства будзе мець станоўчыя наступствы. Людзі, якія прыйшлі на сустрэчу, задумаюцца над сваімі паводзінамі і зробяць усё магчымае, каб і іх, і сітуацыю ў сям’і перамяніць. Водгукі бацькоў, што інфармацыю яны атрымалі слушную і час патрацілі не дарэмна, даюць спадзяванні на гэта, — адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Праташчык.   

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

В Бобруйском районе осенние полевые работы идут по плану

8 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Первое рабочее место: что должен знать молодой специалист?

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения прав и гарантий для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

10 сентября в Бортниковском сельсовете проведет прием граждан председатель райсовета депутатов Ирина Старовойтова

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

К сведению жителей Бобруйского района

8 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем