Темы

Работа з нованароджанымі цялятамі, захаванасць буйной рагатай жывёлы: жывёлаводы раёна абмеркавалі тэхналагічныя пытанні

Работа з нованароджанымі цялятамі, захаванасць буйной рагатай жывёлы: жывёлаводы раёна абмеркавалі тэхналагічныя пытанні

На базе МТФ “Плёсы” ААТ “Міхалёўская Ніва” прайшоў раённы семінар-вучоба па жывёлагадоўлі пад кіраўніцтвам начальніка упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра Каўраніна. Удзел у семінары прынялі галоўны ветурач раёна Аляксандра Грэбіневіч і начальнік філіяла РУСПП па племянной справе Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Наталля Кароця.

Адкрываючы семінар, Аляксандр Каўранін засяродзіў увагу на недахопах у рабоце з нованароджанымі цялятамі і захаванасцю буйной рагатай жывёлы. А таму з работнікамі галіны: намеснікамі кіраўнікоў сельгасарганізацый па жывёлагадоўлі, галоўнымі зааветспецыялістамі і загадчыкамі малочна-таварных аб’ектаў у форме адкрытага дыялогу абмеркавалі тэхналагічныя аспекты вырошчвання маладняку, у прыватнасці цялят да 3-хмесячнага ўзросту. Заакцэнтавалі ўвагу на адным з асноўных тэхналагічных момантаў — выпайцы нованароджаных цялят малозівам, прадугледзеўшы такія важныя параметры, як якасць і колькасць малозіва, своечасовасць і гігіена працэсу выпайкі, а таксама на правядзенні неабходных мерапрыемстваў пасля з’яўлення цяляці.

Там жа былі агучаны патрабаванні да дэзінфекцыі малочнага абсталявання, у тым ліку пастэрызатараў. Адлюстраваны моманты, звязаныя з чарговасцю выпайкі. Асобна была засяроджана ўвага на пытанні кантролю за выпайкай — правядзенні на трэція суткі жыцця цяляці адбору проб крыві для даследавання на ўтрыманне імунаглабулінаў. Галоўны ветурач ААТ “Міхалёўская Ніва” Максім Харытонаў на практыцы прадэманстраваў правілы адбору малозіва, вызначэння яго якасці, захавання і выпайкі.

Аляксандра Грэбіневіч, разам з іншым, засяродзіла ўвагу на планах правядзення супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў і выкананні схем лячэння і прафілактыкі маладняку.

Застаецца спадзявацца, што вышэйзгаданыя пытанні не застануцца ў сельгасарганізацыях па-за ўвагай і будуць прадпрыняты ўсе неабходныя меры па павелічэнні захаванасці маладняку буйной рагатай жывёлы, а адпаведна — вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

В Бобруйском районе с 2 июня действует ограничение на посещение леса

3 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФОТОФАКТ. Горячий обед в горячую пору посреди поля — красота, да и только!

3 июня 2026
Читать новость
Культура

Анна Тишкевич вступила в союз мастеров народного творчества

3 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Разговор по душам. Открытый диалог прошел с бойцами студотряда

3 июня 2026
Читать новость
Общество

Белстат: белорусы стали больше тратить на непродовольственные товары

3 июня 2026
Читать новость
Общество

3 июня прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

3 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем