Темы

Пра жыццё без рызыкі для здароўя шла размова ў Глушанскай школе ў межах прафілактычнага праекту “Здаровыя гарады і пасёлкі”

Пра жыццё без рызыкі для здароўя шла размова ў Глушанскай школе ў межах прафілактычнага праекту “Здаровыя гарады і пасёлкі”

Пазнаваўчае і выхаваўчае мерапрыемства, да якога дзеці праявілі непадробную ўвагу, у межах рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекту “Здаровыя гарады і пасёлкі”, прайшло сёння ў Глушанскай сярэдняй школе. Правялі яго для вучняў 8-11-х класаў прадстаўнікі медустаноў Бабруйска.

У прыватнасці Валянціна Фёдарава, урач падлеткавага кабінета Бабруйскай гарадской паліклінікі №2, распавяла пра ВІЧ-інфекцыю, спосабы яе перадачы і прафілактыку. Урач-нарколаг Бабруйскага наркалагічнага дыспансера Юлія Бухаўцова — пра ўздзеянне наркотыкаў на арганізм чалавека і несуцяшальныя наступствы ад ужывання наркатычных сродкаў. Ларыса Колесава, інструктар-валеолаг паліклінікі №2, засяродзіла ўвагу на прафілактыцы траўматызму падчас зімы, а разам заклікала дзяцей пазбягаць якіх бы ні было вадаёмаў: з-за тэмпературных перападаў і адсутнасці нізкіх тэмператур яны могуць стаць пагрозаю не толькі для здароўя, але і жыцця.

У працяг тэмы ВІЧ валеолаг аддзела грамадскага здароўя Бабруйскага занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аксана Дабравольская ў даступнай і захапляльнай форме давяла да школьнікаў спосабы перадачы надзвычай небяспечнай інфекцыі на прыкладзе гульнёвай практыкі.  Разам з сацыёлагам аддзела Крысціна Палішчук нагадала аб рэалізацыі ў раёне, і Глушы таксама, прафілактычнага праекту “Здаровыя гарады і пасёлкі” і шчыра падзякавала вучням, якія падтрымалі праект удзелам і конкурсе малюнкаў (быў праведзены падчас раённага свята “Глушанскі хутарок”), уручыла юнакам і дзяўчатам закладкі з выявай тых малюнкаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.  

Последние новости

В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Молодежь в праве». О кибербезопасности и кибербуллинге говорили с молодежью СПК «Гигант»

26 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода сегодня в Могилевской области

26 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Испытание на выносливость! Мощно и громко в Бобруйском районе прошло первенство по джип-спринту «Дорогами Победы»

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Во имя справедливости и закона. На Бобруйщине чествовали судебных экспертов

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем