Темы

Аляксандр КАЎРАНІН: «Трымаем курс на развіццё»

Аляксандр КАЎРАНІН: «Трымаем курс на развіццё»

Сёння — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. Для Бабруйскага раёна — адно з найбольш значных святаў, бо аснову вытворчасці тут складаюць арганізацыі менавіта сельскагаспадарчага накірунку, у аграпрамысловым комплексе занята пераважная частка сельскіх жыхароў Прыбярэзінскага краю.

Ад вынікаў дзейнасці раённага АПК залежыць дабрабыт вялікай колькасці людзей і сем’яў, таму любое станоўчае дасягненне ў галіне — яшчэ адзін крок да гэтага. З улікам таго што прафесійнае свята работнікі АПК адзначаюць у пару, калі сельскагаспадарчы год у асноўным завершаны, а значыць — можна гаварыць пра яго вынікі, пацікавіцца апошнім мы вырашылі ў першага намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама-начальніка райсельгасхарча Аляксандра Каўраніна.


— Аляксандр Мікалаевіч, як у цэлым спрацаваў раённы АПК за перыяд з пачатку года?
— За студзень-верасень выручка раённых гаспадарак ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі склала 101,7% да аналагічнага перыяду 2023 года. На аднаго працаўніка атрымана выручкі з тэмпам росту 107,9%. Калі гаварыць пра жывёлагадоўлю, то тэмп росту вытворчасці малака за 10 месяцаў склаў 101,9% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Па прадукцыйнасці дойнага статка мы на шостым месцы сярод раёнаў Магілёўшчыны.
Нядрэнна спрацавалі ў раслінаводстве. На 1 лістапада валавы збор збожжавых і зернебабовых разам з кукурузай на зерне склаў 100,7% да 2023 года пры сярэдняй ураджайнасці 28,6 ц/га. Бульбы атрымана амаль 13 тысяч тон пры ўра­джайнасці 305 ц/га.


– Напэўна, ёсць сельгасарганізацыі, дасягненні якіх хацелі б вылучыць асобна?
— Ужо каторы год лідарам па вытворчасці і надоях малака на адну карову з’яўляецца філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. За 10 месяцаў бягучага года калектыў атрымаў звыш 9982 тон малака або 103,8% да 2023 года, павялічыўшы мінулагодні аб’ём на 368 тон. Найбольшы паказчык утрымлівае гаспадарка і па ўдоях малака на карову — 6628 кг, што на 202 кг болей за адпаведны перыяд 2023 года.
Адным з лідараў у малочным накірунку галіны з’яўляецца філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”. Прыкметны тэмп росту вытворчасці дасягнуты ў “Міхалёўскай Ніве” і “Неўскім-Агра”. У раслінаводстве са станоўчага боку трэба адзначыць СВК “Гігант” — разам з кукурузай тут атрымана 13 624 тоны зерня або 129,8% да 2023 года. Дасягнута найвышэйшая ў раёне ўраджайнасць збажыны і зернебабовых — 64,5 ц/га, за што гаспадарка прызнана пераможцам раённага спаборніцтва па выніках жніва. Другі па велічыні паказчык вытворчасці зерня — у ААТ “Неўскі-Агра”. Дзякуючы гэтым і іншым сельгасарганізацыям раён упэўнена нарошчвае аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, павялічвае аб’ёмы яе рэалізацыі. Разам з прадпрыемствамі-
перапрацоўшчыкамі сельскагаспадарчай прадукцыі забяспечвае краіну неабходным каштоўным харчам.


— Нядаўна ў раёне ўвялі ў эксплуатацыю новы малочна-таварны комплекс на 600 галоў дойнага статка. Якія планы звязваеце з ім?
— Нашы планы — далей развівацца: павялічваць пагалоўе жывёлы, удасканальваць тэхналогіі вырошчвання і даення, нарошчваць аб’ёмы прадукцыі. Зрэшты, увядзенне ў эксплуатацыю малочна-таварнага комплекса на 600 галоў дойнага статка ў філіяле “Харчавік-Агра” дазволіць да часу выйсці на праектную магутнасць у 2026 го­дзе павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 33,8% да ўзроўню 2023 года, у тым ліку пагалоўе кароў у 2 разы. Вытворчасць і рэалізацыю малака плануем павялічыць больш чым у 2 разы да ўзроўню 2023 года. Будуць створаны новыя працоўныя месцы. Прычым, да канца сёлетняга года збіраемся ўвесці ў эксплуатацыю такі ж аб’ект у ААТ “Міхалёўская Ніва”, а ў наступным годзе — і ў філіяле “Варатынь” на 800 галоў дойнага статка. Так што крочым толькі наперад.


— На паверхні апошнім часам кадравае пытанне. Ці датычыцца праблема дэфіцыту работнікоў раённага АПК? Калі так, то як вырашаеце яе?
— Як і ў цэлым па краіне, праблема такая ў нас маецца, над яе вырашэннем пастаянна працуем. Сельгасарганізацыі гатовы прыняць у штат, у залежнасці ад патрэбы, добрасумленных работнікаў рознага профілю: ад ветурачоў да механізатараў, аператараў машыннага даення. У гарачую пару корманарыхтоўкі, жніва асобныя прыцягваюць да работы працаўнікоў з гарадскіх прадпрыемстваў, прыватнікаў. І, вядома ж, вялікую стаўку робім на маладых спецыялістаў — іх у галіне больш за 80 чалавек. Ствараем моладзі камфортныя ўмовы працы і быту, даем магчымасць зарабіць. Трымаем на кантролі пытанні, якія ўзнікаюць у маладых спецыялістаў. Дзеля гэтага пастаянна праводзяцца сустрэчы юнакоў і дзяўчат са старшынёй райвыканкама, начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў, дзе яны напрамую могуць задаць хвалюючае пытанне, ды і ёсць шэраг іншых спосабаў узаемадзеяння з кіраўніцтвам раёна, райсельгасхарчам. Ведаючы, што для маладых людзей немалаважным з’яўляецца цікавае баўленне вольнага часу, наладжваем паездкі ў знакамітыя месцы краіны, заахвочваем моладзь да ўдзелу ў турзлётах, іншых усемагчымых раённых мерапрыемствах. На карысць у гэтым плане і геаграфічнае становішча раёна — блізкасць да вялікага горада.


— Аляксандр Мікалаевіч, у сувязі з прафесійным святам, што б хацелі пажадаць работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны?
— Моцнага здароўя і плённай працы. Памя­таць, што наш дабрабыт — у нашых руках, бо ад нас саміх, нашых адносінаў да абавязкаў залежаць вынікі работы, заробак, якасць жыцця, дабрабыт раёна і краіны.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем