Темы

Жывёлагадоўля рыхтуецца да зімы

Летне-пашавы перыяд утрымання жывёлы завяршаецца. Ці паспелі ў гаспадарках падрыхтаваць да гэтага часу фермы, ці дастаткова назапасілі на зімоўку кармоў? Гэтыя пытанні наш карэспандэнт задаў першаму намесніку начальніка райсельгасхарчу Аляксандру Зубкову.

— Пачну з таго, што ўсяго ў раёне маецца 55 ферм, з якіх 35 — малочна-таварныя (МТФ). На сённяшні дзень з усіх падрыхтавана 47, з якіх — 30 МТФ. Тут мы выканалі рамонты, правялі работы па ўцяпленні памяшканняў, пабялілі іх, зрабілі дэзінфекцыю. Вядуцца работы, і да пачатку зімоўкі будуць завершаны, на МТФ Іванаўка, Плёсы (СВК “Калгас імя Дзяржынскага”). Да 1 кастрычніка будзе ўведзена ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі МТФ Слабада (Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс”). На МТФ  Пад’ясенка (ААТ “Саўгас Кісялевічы”) неабходна ўвесці ў строй радзільнае аддзяленне ў зімовых умовах.

Увогуле, трэба адзначыць, што работы па аднаўленні ферм з прымяненнем сучасных тэхналогій праводзім штогод, тым самым імкнемся павялічыць прадукцыйнасць жывёлы. Каб вырашыць у тым ліку і праблему няхваткі кадраў у сельскай мясцовасці, будуем сучасныя малочныя залы, дзе замест 10 аператараў машыннага даення будуць працаваць толькі 3.

На гэты час гурты цялушак (90 працэнтаў) паставілі на фермы. Маладняк ва ўзросце да 6 месяцаў таксама паставілі ў хлявы. Рагулі пакуль удзень выпасаюцца. Ёсць распараджэнне да 25-га верасня адкрыць ва ўсіх гаспадарках, дзе корм ужо падыйшоў, сянажна-сіласныя траншэі і карміць жывёлу. Будзем гэтага прытрымлівацца. А ўжо з 1 кастрычніка пяройдзем на зімнія рацыёны кармлення.

Што да кармоў на зімоўку ўвогуле, то іх у гаспадарках працягваюць нарыхтоўваць: гэтым часам закладваецца кукурузны сілас. Сена нарыхтавана 68 працэнтаў ад задання, сенажу — 108, сіласу пакуль 69. Але лічбы гэтыя не канчатковыя, бо нарыхтоўка кармоў працягваецца. І калі параўноўваць з мінулым годам — а ён, як вы памятаеце, быў засушлівым і ў плане кармоў для асобных гаспадарак надзвычай складаным, то сёлета на адну ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне ўжо нарыхтавана болей. Гэта ўсяляе аптымізм.

Запісала Алена КАРПЕНКА. 

Последние новости

Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем