Тыдзень дадатковай адукацыі стартаваў у раёне запамінальным мерапрыемствам

Тэатралізавана-гульнёвую праграму «ДЗЯцінства#ТВОрчасць#РАдасць» і міні-выставу работ навучэнцаў Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна, прымеркаваныя да Тыдня дадатковай адукацыі, наладзілі для вучняў Ленінскай і Міхалёўскай сярэдніх школ педагогі Цэнтра ў аўторак.
Мерапрыемства прайшло на базе Ленінскай сярэдняй школы і стала для хлопчыкаў і дзяўчынак сапраўдным святам: дало магчымасць прадэманстраваць свае таленты, паўдзельнічаць у цікавых і захапляльных майстар-класах педагогаў, сярод якіх “Выраб паштоўкі ў тэхніцы скрапбукінг”, “Падарунак уласнымі рукамі”, “Краіна піянерыя”, “Займальная віктарына”, “Танцавальны марафон”, праявіць кемлівасць, знаходлівасць, спрыт і проста цікава і запамінальна правесці вольны час.









Ул. інф.