Темы

Калгасу аддала 40 год працы: імянінніцу павіншавалі са святам

Калгасу аддала 40 год працы: імянінніцу павіншавалі са святам

75-годдзе сёння адзначае жыхарка в. Слабада Хімоўскага сельсавета Ніна Рыгораўна Мазур. Павіншаваць сяльчанку, чый працоўны стаж у калгасе склаў больш за 40 год, актывістку ветэранскага руху, з ружамі і падарункам ад Бабруйскай раённай арганізацыі наведаліся старшыня і член ветэранскай арганізацыі Яўгенія Доўнар і Галіна Харлан.

— Зычым вам галоўнага — моцнага здароўя і ўвагі родных. Няхай і надалей вашая хата поўніцца дабрабытам, дзіцячымі галасамі (у госці да імянінніцы наведаліся дзеці, унукі і праўнукі). Няхай выдатным будзе настрой, спадарожнікам у справах — бадзёрасць, ажыццяўляюцца запаветныя мары, — адзначыла, уручаючы кветкі, Яўгенія Уладзіміраўна.

Жыццё імянінніцы, як і многіх вясковых жанчын таго пакалення, не назавеш лёгкім. Хто звязаны з сельскай гаспадаркай, жывёлагадоўляй, ведае — што значыць адпрацаваць 40 год у калгасе. Ніна Рыгораўна спачатку была за даярку, пазней перайшла ў свінагадоўлю і заўжды добрасумленна ставілася да сваіх абавязкаў. Мець высокія надоі і прывагі для жанчыны было прынцыпова важным.

Імянінніца жыве з мужам Аляксандрам Мікалаевічам на месцы, дзе, як кажа, яе карані. Без увагі родных пажылыя людзі не застаюцца: будыніна дома дагледжана і звонку, і ўнутры. Дзеці (сын жыве ў Хімах, дачка — у Бабруйску) і ўнукі часта наведваюцца да іх, дапамагаюць.  “Здароўе, вядома, не тое, што ў маладыя гады, аднак шэвялюся, шукаю сабе занятак і забываюся пра нямогласць, — з усмешкай кажа імянінніца і, тулячы да сябе праўнукаў, бадзёра дадае, — хачу пабачыць, якімі яны вырастуць”.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общая информация о газете

«Зеленый щит». На территории Бобруйского района спасатели проводят специальное профилактическое мероприятие

10 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 10 сентября: жара и дневные дожди

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Символ прогресса. В Бобруйском районе торжественно открыт современный молочно-товарный комплекс

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

Важно! Твой голос решает: онлайн-голосование официально открыто

9 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Ветеран труда Вера Гайшун принимала поздравления с 70-летием со дня рождения

9 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Моя история с Китаем. В Беларуси стартовал конкурс видеороликов

9 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем