Темы

Сельгасарганізацыі завяршылі ўбіраць азімы ячмень. Актыўна вядзецца ўборка наступнай азімай культуры — рапсу

Сельгасарганізацыі завяршылі ўбіраць азімы ячмень. Актыўна вядзецца ўборка наступнай азімай культуры — рапсу

Сельгасарганізацыі завяршылі ўбіраць азімы ячмень, якога было пасеяна звыш двух тысяч гектараў. Атрымана 4290 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 22 ц/га. Пры гэтым найвышэйшая ўраджайнасць расліны дасягнута ў ААТ “Неўскі-Агра” — 38 ц/га. Другі па велічыні паказчык ураджайнасці — у філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (34 ц/га), трэці — у ААТ “Міхалёўская Ніва” (27 ц/га).

Актыўна вядзецца ўборка наступнай азімай культуры — рапсу. Па дадзеных райсельгасхарчу на раніцу, было абмалочана 1052 гектары плошчаў ці 63% ад плану. Атрымана 2818 тон масланасення пры сярэдняй ураджайнасці расліны 24 ц/га. Між тым у філіяле “Варатынь” з аднаго круга ў сярэднім узялі па 40 ц — на сёння гэта найвышэйшы паказчык у раёне. Другі па велічыні — у СВК “Гігант” (25 ц/га).

Паступова раён уключаецца ў масавую ўборку збожжавых раслін. Без уліку кукурузы, грэчкі і проса хлебаробам раёна сёлета трэба будзе ўбраць звыш 14 тысяч гектараў збажыны.

Адначасова з уборкай азімага рапсу ў радзе гаспадарак вядуць работу па падрыхтоўцы да сяўбы гэтай расліны ўжо пад ураджай 2025 года: уносяць у глебу гліфасаты і мінеральныя ўгнаенні, убіраюць салому, пракладваюць  ворыва. Стаіць задача — засеяць азімым рапсам 2300 гектараў.  

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Свет духовности для учащихся Химовской школы: незабываемая встреча с участниками экспедиции

4 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Неся свет ценных знаний. Интересные гости заглянули в учреждения образования Бобруйщины

4 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Сезон охоты на рябчика и куропатку откроется 5 сентября

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Александр Кавранин вручил Почетную грамоту за образцовое выполнение служебных обязанностей

4 сентября 2026
Читать новость
Культура

Около 600 метров торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах

4 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

 Проект «Ад падзела да адзінства». Часть 2

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем