Темы

Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі са святам

Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі са святам

Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара в. Лекерта Ераста Іванова наведаліся прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі, цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва і раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.

Павіншавалі Ераста Андрэевіча з галоўным дзяржаўным святам, падзякавалі за неацэнны ўнёсак у Вялікую Перамогу — у гады ліхалецця ён у неймаверна складаных умовах працаваў на ваенным заводзе. Пажадалі 98-гадоваму чалавеку здароўя, любові і клопату родных, у такім жа пазітыўным настроі сустрэць 100-гадовы юбілей, уручылі сувеніры і падарункі.

У сваю чаргу Ераст Андрэевіч заклікаў усіх, і асабліва моладзь, да здаровага ладу жыцця. Звярнуўшы ўвагу на свае гады, падказаў рэцэпт даўгалецця.

— Не піце і не курыце! — настойліва заўважыў ветэран.

А яшчэ пажадаў мірнага неба над галавой — залогу шчаслівага жыцця. Менавіта дзеля гэтага ён, галодны і знясілены ад шматгадзіннай працы, упарта стаяў ля станка ў блакадным Ленінградзе, — вырабляў боепрыпасы для набліжэння перамогі над нямецка-фашысцкімі акупантамі.      

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.  

Последние новости

В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем