Темы

Вяскоўцам нагадалі пра ахвяры мінулай вайны і заклікалі выконваць правілы бяспекі: у раёне прайшоў Дзень інфармавання 

Вяскоўцам нагадалі пра ахвяры мінулай вайны і заклікалі выконваць правілы бяспекі: у раёне прайшоў Дзень інфармавання 

Чарговы Дзень інфармавання насельніцтва, які ладзіцца ў раёне кожны трэці чацвер месяца і падчас якога інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустракаюцца з працоўнымі калектывамі арганізацый ды вяскоўцамі па месцы жыхарства, быў прысвечаны тэме «Беларусь — ад вызвалення краіны да яе незалежнасці».

Наведаўшы ў гэтых мэтах ААТ “ПМК-84 Водбуд”,  старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў, кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы №3 Ірына Старавойтава засяродзіла ўвагу калектыва на адметнасці сёлетняга года — святкаванні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Член групы, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Максім Ганжураў нагадаў пра страты: людскія і эканамічныя, якія панесла краіна праз вайну. Таксама ў дэталях спыніўся на дасягненнях дзяржавы, галоўнымі з якіх з’яўляюцца незалежнасць і жыццё пад мірным небам.

Традыцыйна не абыйшлося без абмеркавання тэмы бяспечнай жыццядзейнасці. У прыватнасці, работнікам ПМК расказалі аб правілах паводзін на дарозе. Прадстаўнік гаррайаддзела па НС Віталь Драздоў давёў несуцяшальную статыстыку па гібелі людзей ад надзвычайных сітуацый і нагадаў, як папярэдзіць бяду: не курыць у пасцелі, не карыстацца няспраўнай электраправодкай, не купацца ў незнаёмых месцах, не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей і інш. 

***

Асобна Ірына Старавойтава сустрэлася з маладымі спецыялістамі ААТ “ПМК-84 Водбуд”. Старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў пацікавілася настроем маладых людзей на працу, планамі на бліжэйшую перспектыву, а разам праблемамі, якія хвалююць моладзь на першым працоўным месцы. У сваю чаргу дзяўчаты падзяліліся з прадстаўніком улады меркаваннямі, што б хацелі змяніць прымяняльна да прафесіі, каб надоўга замацавацца ў калектыве.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Ирина Старовойтова встретилась с коллективом «Птицефабрики «Вишневка»

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» появилась возможность возврата билета онлайн 

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента 

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Минздрав дополнил перечни противопоказаний для пристегивания пассажиров и водителей ремнями безопасности

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Банковские карточки могут не работать в Беларуси в ночь на 11 сентября

10 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

5-я часть проекта «Трыбуны працы» «Ад падзела да адзінства»

10 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем