Увага — да асартыменту і цэн

Прадстаўнікі дэпутацкага корпусу, у тым ліку старшыні сельвыканкамаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч, кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Ірына Старавойтава, а таксама спецыялісты аддзела эканомікі Бабруйскага райвыканкама працягваюць маніторынг аб’ектаў гандлю раёна, у тым ліку прыватных, на прадмет выканання шэрагу заканадаўстваў, якія рэгулююць гандаль.
Дэпутаты падчас маніторынгу, як стала вядома, акцэнт робяць на выкананні асартыменту тавараў. Эканамістаў цікавіць выкананне гандлёвага, санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўстваў і заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні.




