Темы

Камісія па садзеянню занятасці працавала ў раённым аддзеле міліцыі

Камісія па садзеянню занятасці працавала ў раённым аддзеле міліцыі

Пасяджэнне пастаяннай раённай камісіі па каардынацыі дзейнасці па садзеянні працаўладкаванню насельніцтва прайшло сёння ў аддзеле ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама. Узначаліла работу камісіі яе старшыня Ірына Старавойтава, кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна, удзел прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч, начальнік РАУС Рустам Хамдамаў.

На лаве беспрацоўных у міліцыі сабраліся вяскоўцы, чыя біяграфія азмрочана судзімасцю. Некаторыя з іх прыйшлі на камісію не ўпершыню. Прычыны, па якіх грамадзяне засталіся без пастаяннага месца працы і заробку, зведзены ў асноўным да аднаго — злоўжывання спіртнымі напоямі, асацыяльнага ладу жыцця. І нават тыя, хто пажаліўся на адсутнасць рэгістрацыі па месцы жыхарства (апошняе замінае афіцыйнаму працаўладкаванню), не маюць яе менавіта па прычыне страты даверу ў родных з-за негатыўных паводзін.

— Катэгорыя грамадзян на камісіі сёння няпростая, — адзначыла Ірына Старавойтава. — Людзі, як вядома, з розных прычын застаюцца без працы, і ўсё ж большасць статус “беспрацоўны” набываюць па ўласнай віне: не прызвычаіліся арганізоўваць сваё жыццё, не ставяць мэты і не імкнуцца да іх рэалізацыі. Вельмі радуе, калі чалавек выказвае гатоўнасць быць задзейнічаным у эканоміцы краіны — сёння мы такім людзям далі накіраванне да наймальніка, дзе маюцца вакансіі. Будзем спадзявацца, што кансэнсус паміж бакамі будзе дасягнуты, і кожны атрымае ад гэтага выгаду. У дачыненні тых, хто не мае рэгістрацыі па месцы жыхарства, будзем шукаць спосаб ліквідаваць гэты прабел. Грамадзянам, якія запэўнілі, што ўжо афармляюць дагавор на працаўладкаванне, рэкамендавана прадаставіць у нашу камісію дакументы ад наймальніка, якія апошняе пацвярджаюць. Словам, індывідуальна падыходзім да кожнага выпадку. Наша задача — даць кожнаму чалавеку шанец знайсці сябе ў жыцці, пабудаваць свой дабрабыт, а разам і — палепшыць дабрабыт краіны. 

Работнікі РАУС падчас пасяджэння давялі да прысутных правілы бяспечных паводзін, нагадалі пра адказнасць у выпадку не ладоў з законам.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Ирина Старовойтова встретилась с коллективом «Птицефабрики «Вишневка»

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» появилась возможность возврата билета онлайн 

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента 

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Минздрав дополнил перечни противопоказаний для пристегивания пассажиров и водителей ремнями безопасности

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Банковские карточки могут не работать в Беларуси в ночь на 11 сентября

10 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

5-я часть проекта «Трыбуны працы» «Ад падзела да адзінства»

10 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем