Темы

На першае месца — выкананне дзяржзаказу

Планёрка ў райвыканкаме, якую ў гэты панядзелак правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, пачалася менавіта з абмеркавання пытанняў, звязаных з выкананнем сельгаспрадпрыемствамі задання па продажы хлеба дзяржаве. У гэтым плане, — як заўважыў кіраўнік раёна, неабходна актывізавацца ўсім гаспадаркам і, у першую чаргу, Бабруйскаму ААТ “Аграмашсервіс”, дзе паказчык на канец тыдня быў адным з найніжэйшых (аб прычынах апошняга і планах па выпраўленні сітуацыі далажыў на планёрцы дырэктар ААТ Сяргей Свірко).

Завастраючы ўвагу на ходзе ўборачных работ, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык адзначыў, што ў раёне вядзецца ўвесь комплекс запланаваных на гэты час работ. Працягваецца ўборка зерневых і зернебабовых культур, прыступілі да ўборкі піваваранага ячменю. Убіраецца гародніна: капуста, морква, цыбуля, а таксама бульба. Апошняй выкапана больш за 20 працэнтаў плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці клубняў 226 ц/га. Тэхніка на ўборачных работах, як адзначыў Валерый Сяргейчык, працуе зладжана. Паломкі ў тых з камбайнаў, што часова не працуюць, нязначныя, неабходныя работы па іх рамонце вядуцца.

Тамара Рудая, намеснік старшыні райвыканкама, яшчэ раз нагадала кіраўнікам арганізацый аб даручэнні губернатара вобласці Пятра Рудніка — выплаціць заработную плату за ліпень у два этапы: да 15 і да 25 жніўня. Такая мера, па яе словах, накіравана на якасную падрыхтоўку школьнікаў да новага навучальнага года. Пры гэтым было адзначана, што райспажыўтаварыствам гандлёвая надбаўка на школьны асартымент зніжана з 30 да 20 працэнтаў. 

З улікам таго, што многія з жыхароў населеных пунктаў, якія  размешчаны паўз галоўных аўтадарог раёна, прапаноўваюць садавіну і гародніну аўтамабілістам, была звернута ўвага на неабходнасць тэрміновага ўсталявання паўз шашы (Вішнёўскі і Слабадкоўскі сельскія саветы) спецыяльных месцаў продажу, якія б адпавядалі санітарным патрабаванням і не стваралі перашкоды дарожнаму руху. 

Аб рабоце, накіраванай на падрыхтоўку народнай гаспадаркі раёна да ацяпляльнага сезона, далажыў на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель. У прыватнасці, было адзначана, што на мінулым тыдні ход падрыхтоўкі абмяркоўваўся на нарадзе камісіі па падрыхтоўцы да зімы. 10 з 40 цеплакрыніц (25 працэнтаў ад агульнай колькасці) ужо маюць пашпарты гатоўнасці. Усе астатнія павінны іх атрымаць, згодна графіка, да канца верасня. Што тычыцца нарыхтоўкі мясцовых відаў паліва, то работы ў гэтым плане УКП «Жылкамунгас» інтэнсіўна вядуцца.

Не губляюць вастрыні пытанні добраўпарадкавання і навядзення чысціні на зямлі. Як паведаміў Ігар Кісель, на мінулым тыдні камісіяй па добраўпарадкаванні райвыканкама з гэтай мэтай былі абследаваны населеныя пункты трох сельскіх саветаў, выдадзена больш за 80 прадпісанняў грамадзянам на ліквідацыю пагрэшнасцяў, у асноўным — нездавальняючую абкоску тэрыторый або яе адсутнасць. Пры гэтым, Міхаіл Шалкоўскі звярнуў увагу і на няякасную абкоску шэрагу дарог, парэкамендаваўшы дарожнікам трымаць гэтае пытанне на асобным кантролі. Не паслабляць увагі да навядзення парадку ў населеных пунктах рэкамендавана таксама і старшыням сельсаветаў.

 Алена КАРПЕНКА.        

 

 

 

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем