Темы

У раёне прайшлі «Засеўкі-2024”

У раёне прайшлі «Засеўкі-2024”

Традыцыйнае абрадавае дзейства, якім нашыя продкі ва ўсе часы суправа­джалі пачатак унясення ў глебу насення збажыны, прайшло ў Бабруйскім раёне сёння.

Месцам “Засевак” стала поле паблізу в. Баяры ААТ “Саўгас Кісялевічы”, куды сабраліся прадстаўнікі кіруючага складу раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, кіраўнікі і працаўнікі сельгасарганізацый, прадстаўнікі духавенства, культуры, службаў раёна — усе, хто ўсведамляе значнасць пасяўной кампаніі, ад каго залежыць вага сёлетняга раённага каравая.

Віншуючы аграрыяў з пачаткам сяўбы, Аляксандр Сухадольскі пажадаў хлебаробам і тым, у чыіх абавязках — арганізацыя і суправаджэнне работ на полі, моцнага здароўя, выдатнага настрою, плённай працы і поспехаў. А разам засяродзіў увагу на аб’ёмах сёлетняй пасяўной кампаніі і тым, наколькі важна правесці яе якасна. 

— Фронт работ увесну чакае нас немалы. Толькі каля 6 тысяч гектараў трэба пасеяць збожжавых культур, каля 7 тысяч — кукурузы, 2600 гектараў траў. Будзем сеяць адналетнія сумясі на падкормку жывёле, перазалужваць пашу… Упэўнены, што ўжо на днях да сяўбы прыступяць, па магчымасці, усе раённыя сельгасарганізацыі. Для гэтага ў нас маецца ўсё неабходнае: адрамантаваная тэхніка, якаснае насенне, угнаенні і, галоўнае, — працавітыя людзі, якія разумеюць пастаўленую задачу і гатовы яе выконваць. 

Поспехаў і выдатнага настрою на сяўбу пажадаў аграрыям таксама дырэктар ААТ “Саўгас Кісялевічы” Валерый Сяргейчык. На Божую ласку ў адказнай рабоце хлебаробаў блаславіў пратаіерэй Генадзь Вейга, благачынны Бабруйска-Глускай акругі. 

Права ўнесці ў глебу першае насенне збажыны на трактары «Беларус-3522» з пасяўным агрэгатам АКПМ-6 было дадзена аднаму з перадавых механізатараў — Аліхану Кантаеву з “Саўгаса Кісялевічы”. Сонечнае надвор’е, узнёслы настрой людзей, жыццесцвярджальны народны абрад, цудоўнае выкананне засеўных песень артыстамі раённага Цэнтра культуры — усё гэта давала моцны зарад на працу, а разам і спа­дзеў, што яна прынясе чаканы вынік.    

Алена КАРПЕНКА. Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Редакция «Трыбуны працы» запускает специальный проект «Жаночая справа»

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Народные мстители. В Музее Славы Могилевщины открывается выставка о партизанском движении

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем