Темы

Тэхніка і насенне павінны быць падрыхтаваны. Сёння адбылося пасяджэнне Бабруйскага райвыканкама

Тэхніка і насенне павінны быць падрыхтаваны. Сёння адбылося пасяджэнне Бабруйскага райвыканкама

На парадку дня пасяджэння, якое прайшло пад старшынствам кіраўніка раёна Аляксандра Сухадольскага, з удзелам генеральнага дырэктара Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргея Максімовіча, намесніка начальніка аддзела ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Ігара Драздова, было тры галоўных пытанні. 

Першым абмеркавалі падрыхтоўку сельгасарганізацый раёна да палявых работ, да стварэння трывалай кармавой базы і ўборкі ўраджаю 2024 года. Заслухаўшы даклад па гэтай тэме намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра Каўраніна, было прынята рашэнне падрыхтоўчыя да палявых спраў работы паскорыць. Гэта найперш датычыцца прывядзення ў гатоўнасць пасяўной тэхнікі, назапашвання пад патрэбу якаснага насеннага матэрыялу, у асаблівасці траў. Што датычыцца кадраў механізатараў і вадзіцеляў, то, як было адзначана, дадзены бок пытання пад кантролем. На дапамогу аграрыям у найбольш гарачую пару прыходзяць студэнты навучальных устаноў сельгаспрофілю, а таксама працаўнікі гарадскіх арганізацый.

— У час, што застаўся да пачатку сакавіка, і сельгасарганізацыям, і райсельгасхарчу неабходна зрабіць усё, каб тэхніка да ранніх палявых работ — а яны сёлета могуць пачацца да традыцыйнай пары — стаяла падрыхтаванай, і другога варыянту няма, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі. Тое ж самае, па словах старшыні райвыканкама, датычыцца насення збажыны і траў — яго да сяўбы гаспадаркі павінны мець не толькі ў дастатку, але якаснае. 

У гэты дзень члены выканкама таксама абмеркавалі і прынялі рашэнні па такіх значных пытаннях як “Аб дадатковых мерах па кадравым забеспячэнні дзяржаўных арганізацый і выніках правядзення маніторынгу кадравых перамяшчэнняў у іх за 4 квартал 2023 года і за 2023 год” (дакладчык — начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Худакова) і “Аб прафілактыцы правапарушэнняў і стане злачыннасці на тэрыторыі Бабруйскага раёна за 2023 год” (дакладчык — начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Рустам Хамдамаў). У дачыненні апошняга было адзначана, што, нягледзячы на зніжэнне на 21,6% агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў у 2023 годзе адпаведна папярэдняга, на зніжэнне крадзяжоў, недапушчэнне росту цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, адсутнасць выпадкаў забойстваў, — прафілактычную работу ў гэтым накірунку варта працягваць, а па шэрагу напрамкаў — узмацніць (сярод негатыўных тэндэнцый — павялічылася з 16 да 20 колькасць уліковых ДТЗ; на 9,1% (з 19 да 22) болей зарэгістравана кіберзлачынстваў, у тым ліку супраць інфармацыйнай бяспекі).

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Оформить европротокол можно будет через мобильное приложение

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

На Могилевщине проиндексированы чеки «Жилье»

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Летопись возрождения белорусской деревни». Вышла книга БЕЛТА к 30-летию «Дажынак»

6 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

В поселке Редкий Рог работники МЧС спасли женщину

6 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Проект «Ад падзела да адзінства». Часть 3

6 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко поздравил работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

6 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем