Темы

Хутчэй ураджай убірай — і пра дзяржзаказ не забывай

Камбайнеры СВК “Калгас імя Дзяржынскага” першымі ў раёне намалацілі болей 1 тысячы тон зерня новага ўраджаю. Такі лік агульнаму намалоту яны адкрылі яшчэ напрыканцы мінулага тыдня.

— А сёння на раніцу, — паведаміла ўчора па тэлефоне галоўны аграном гаспадаркі Галіна Вяроўкіна, — агульны намалот у нас ужо склаў 1656 тон зерня. Збожжавыя ўжо ўбраны з плошчы амаль 430 гектараў. Але работы яшчэ шмат. Таму што азімай і яравой збажыной у нас сёлета занята 2 тысячы гектараў.

Па словах галоўнага агранома, уперадзе сярод механізатараў па намалоту ідзе экіпаж камбайна КЗС-1218, у складзе якога працуюць Міхаіл Іванавіч Ганчароў і Іван Уладзіміравіч Цікавы. Добрым намалотам камбайнераў спрыяе і неблагая па сёлетнім годзе ўраджайнасць хлебнай нівы. У сярэднім з гектара “дзяржынцы” збіраюць больш за 40 цэнтнераў зерня.

Працаўнікі гэтай гаспадаркі імкнуцца не толькі хутчэй убраць вырашчаны ўраджай — не забываюць яны таксама і аб выкананні сваёй першай хлебаробскай запаведзі. Па стану на раніцу ўчарашняга дня, яны ўжо адправілі на Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў у залік дзяржзаказа каля 300 тон зерня пшаніцы. Пастаўкі хлеба з палёў гаспадаркі на камбінат працягваюцца.

Міхаіл ВЕРАСОЎСКІ.

Последние новости

Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем