Прадуктыўнасць дойнага статка павялічылася
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, на 1 снежня ў раёне налічвалася 25 550 галоў буйной рагатай жывёлы або 102,6% да адпаведнага перыяду мінулага года. Найбольшы прырост (+574 галавы) атрыманы ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.
Малочнага статка ў раёне налічваецца 8524 галавы ці 100,8% да 1 снежня 2022 года. Найбольшы прырост кароў зноў жа ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (+61 галава).
Вырасла з пачатку года, у параўнанні да папярэдняга, вытворчасць малака ў цэлым па раёне на 4,7% і склала 34 917,3 т. Непасрэдна за лістапад вытворчасць склала 3203,8 т або 104% да ўзроўню мінулага года.
Удой малака на рагулю за студзень-лістапад у цэлым па раёне склаў 4462 кг, што на 245 кг болей за адпаведны перыяд мінулага года. У разрэзе сельгасарганізацый найбольшая прадуктыўнасць статка дасягнута ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 7082 кг. Рэалізацыя малака ў цэлым па раёне ўзрасла на 5,9% — да 34 752,4 т пры таварнасці малака 91,7%.
Што да мясной галіны, то вырошчванне буйной рагатай жывёлы за студзень-лістапад склала 3749,6 т або 114,1% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Сярэднесутачныя прывагі на вырошчванні і адкорме жывёлы за 11 месяцаў склалі 640 г, што на 40 грам болей, чым па выніках 11 месяцаў леташняга года. У ААТ “Саўгас Кісялевічы” прывагі атрыманы звыш 700 г, а дакладна — 762 г.
Алена КАРПЕНКА.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.