Темы

Хлябы ўбралі, сеюць новыя

Хлябы ўбралі, сеюць новыя

Напружанасць, якой традыцыйна суправаджаецца жніво, з завяршэннем уборкі збажыны і зернебабовых некалькі спала. І сёння мы падводзім вынікі асабліва гарачай пары.

Намалот зерня збожжавых і зернебабовых раслін у цэлым па раёне, па папярэдніх дадзеных, складае 28 631 тоны. Ураджайнасць хлябоў — 26,3 ц/га.
Найбольшы намалот зерня збажыны і зернебабовых дасягнуты ў СВК “Гігант” — 6911 тон. Другі па велічыні паказчык — у ААТ “Неўскі-Агра” (6622 т), трэці — у ААТ “Міхалёўская Ніва” (5999 т).
Першынства па ўраджайнасці традыцыйна ўтрымлівае СВК “Гігант”, дзе з аднаго круга ўзялі па 42,4 цэнтнеры. Другой па ўра­джайнасці атрымалася хлебная ніва філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 34 ц/га, трэцяй — ААТ “Міхалёўская Ніва” (30 ц/га). Амаль на ўзроўні сярэднераённага паказчыка ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых у ААТ “Неўскі-Агра” — 26 ц/га.
Ва ўборцы хлябоў было задзейнічана 46 экіпажаў зернеўборачных камбайнаў, у тым ліку 3 — мола­дзевыя. 8 экіпажаў намалацілі тысячу і болей тон зерня, у тым ліку моладзе­вы. На рахунку аднаго з экіпажаў (СВК “Гігант”) — дзве тысячы тон сабранага ўраджаю.
На перавозцы зерня ад камбайнаў 12 вадзіцеляў прызнаны тысячнікамі, у тым ліку адзін — двухтысячнікам.
Гэтым часам у сельгаспрадпрыемствах раёна займаюцца зборам ураджаю прамежкавых культур. Пасеяўшы азімы рапс, з усёй адказнасцю прыступілі да сяўбы азімай збажыны і актыўна ўзяліся за ўборку кукурузы на сілас. Убрана, па апошніх дадзеных, 251 гектар або 4% ад задання пры сярэдняй ура­джайнасці зялёнай масы 281 ц/га, нарыхтавана 7033 тон сіласу.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем