“Збярэм ранец разам”

Акцыя Беларускага саюзу жанчын пад такой назвай, прымеркаваная да пачатку навучальнага года, прайшла ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Бабруйшчына не стала выключэннем. Як паведаміла старшыня РА ГА «БСЖ» Вераніка Падаляк, у межах рэспубліканскай акцыі члены раённай арганізацыі ўручылі шматдзетнай сям’і з в. Міхалёва-2, а таксама выхаванцам Міхалёўскага сацыяльнага прытулку канцылярскія прыналежнасці.