Темы

У цэнтральнай бібліятэцы раёна прайшоў Тыдзень чытання “У любові да роднай зямлі”

У цэнтральнай бібліятэцы раёна прайшоў Тыдзень чытання “У любові да роднай зямлі”

Ён быў прымеркаваны да 100-годдзя паэмы Я. Коласа «Новая зямля». Паэма, у якой глыбока адлюстраваны сацяльныя супярэчнасці беларускай вёскі канца 19 стагоддзя. Твор распавядае пра жыццё вяскоўцаў, пра іх мары аб лепшай будучыні і да апошніх радкоў уяўляе гімн  працы хлебароба на зямлі.

  У ёй кожны радок прасякнуты адной думкай: зямля павінна належаць толькі таму, хто на ёй працуе, і тады яна забяспечыць селяніну поўную волю, незалежнасць, дабрабыт, права на павагу. Карціны жыцця і быту сялян дапаўняюцца выключнымі па сваёй маляўнічасці апісаннямі беларускай прыроды.

   “Новая зямля” — эпахальная з’ява не толькі ў гісторыі нацыянальнага ліра-эпасу, але і ў гісторыі духоўнай культуры беларускага народа. Якуб Колас марыў, каб яго твор знайшоў свайго чытача не толькі ў роднай Беларусі. У 1948 годзе ў лісце да галоўнага рэдактара выдавецтва «Советский писатель» Пятра Чагіна ён пісаў: “Лічу, што славянскімі народамі будзе з цікавасцю прачытана гэта паэма. Яна — асноўная паэма ва ўсёй маёй паэтычнай творчасці”.

Як расказала дырэктар ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” Жана Канькова, з нагоды 100-гадовага юбілею паэмы “Новая зямля” з 17 па 21 ліпеня ў цэнтральнай бібліятэцы прайшоў Тыдзень чытання “У любові да роднай зямлі”. На працягу гэтага часу тут працавала выстава аднаго твора “Новая зямля” — гімн чалавеку працы”, каля якой наведвальнікам прапанавалася літаратурнае знаёмства па гісторыі стварэння паэмы, праслухоўванне аўдыёзапісу мастацкага чытання паэмы А. Уладамірскім. Хлопцы і дзяўчаты запрашаліся ў паэтычную вандроўку “Маляўнічыя замалёўкі прыроды ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”, прымалі ўдзел у кулінарным падарожжы “Чытанне смачных старонак паэмы “Новая зямля”, віктарыне “Моўныя залацінкі” і конкурсе чытальнікаў “Любімыя радкі”.

100 гадоў таму Якуб Колас завяршыў працу над сваёй галоўнай эпічнай  паэмай “Новая зямля”. Зараз, у Год міру і стварэння, як ніколі актуальна звярнуцца да твора класікі, у кожным радку якога з гонарам гучыць — “Мы, беларусы!”.

Ул. інф.

Последние новости

Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем