Темы

На Бабруйшчыне пачалі ўбіраць азімы ячмень

На Бабруйшчыне пачалі ўбіраць азімы ячмень

Расліна ў раёне пасеяна на плошчы 1730 гектараў. Да малацьбы зерня сёння прыступілі адразу тры сельгасарганізацыі: ААТ “Міхалёўская Ніва”, “ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.

Што да “Агракамбіната Бабруйскі”, то жніво тут стартавала з ячменнай нівы за вёскай Заглыбокае, дзе яе ўборка ажыццяўлялася двума зернеўборачнымі, айчыннай вытворчасці  камбайнамі пад упраўленнем вопытных механізатараў Дзмітрыя Кунца і Ігара Шыла, перавозіў зерне Міхаіл Бузак на МАЗе з прычэпам. З пашырэннем уборачных работ, як тут заўважылі,  і тэхнікі будзе падключана болей.    

— Да ўборкі ў нас належыць 750 гектараў азімага ячменю, хоць пасеяна было крыху болей за тысячу, — кажа галоўны аграном ААТ Сяргей Іванавіч Гаўрыленка. — Год выдаўся няпросты: з-за засухі і замокласцяў частку пасеваў давялося ўбраць на кармавыя мэты.

Першае зерне звозіцца на зернеток, дзе яно будзе дапрацавана. Частку сабранага ўраджаю плануюць пакінуць у гаспадарцы на насенныя мэты, астатні будзе пастаўлены на БНБК.

Алена КАРПЕНКА. Фота Дзмітрый ШАЎЦОЎ.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем