Темы

У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 4 месяцы года

У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 4 месяцы года

Сёння ў раёне падвялі вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за студзень-красавік — нарада прайшла на базе СВК “Гігант” з удзелам старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Сухадольскага і пракурора раёна Генадзя Ярмака.

Па стане на 1 мая, як было адзначана, колькасць буйной рагатай жывёлы ў раёне склала 26 135 галоў, што на 1882 галавы болей, чым на 1 мая мінулага года. Вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях склала 13 331 т, ці 101,7% да адпаведнага перыяду 2022 года. Сярэдні ўдой малака ад каровы склаў 1572 кг, што вышэй узроўню папярэдняга года на 79 кг. Вырошчванне буйной рагатай жывёлы — 1324,9 т, або 123,6% да ўзроўню мінулага года і 103,9% — да задання.

Пры гэтым было адзначана, што ў гаспадарках маецца значны патэнцыял для нарошчвання вытворчасці, асноўная ўмова для гэтага — гаспадарлівы падыход да арганізацыі вытворчасці і строгае выкананне тэхналогій на ўсім вытворчым ланцугу.

Падчас другой часткі нарады, якая прайшла на МТФ “Малыя Бортнікі”, кіраўнікам і галоўным зааветспецыялістам быў прадэманстраваны сучасны манаскоп для асемянення цялушак, які можна выкарыстоўваць і для дыягностыкі гінекалагічных захворванняў у жывёлы. Спецыялісты СВК “Гігант” распавялі пра асноўныя моманты тэхналагічнага працэсу, якія прымяняюць для дасягнення высокіх паказчыкаў на дадзеным аб’екце. «Ганаруся і вельмі рады, што ў нас тут склалася сапраўдная каманда спецыялістаў, якія мне падказваюць, што трэба змяніць, каб вытворчасць была больш паспяховай», — адзначыў кіраўнік СВК Васіль Жук і падзяліўся планамі на перспектыву адносна МТФ “Малыя Бортнікі”. У іх аснове — стварэнне камфортных умоў для жывёлы.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем