Темы

У ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» сеюць кукурузу

У ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» сеюць кукурузу

Пасяўная кампанія ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі», як, зрэшты, і ва ўсім раёне, набліжаецца да завяршэння. З ранняй ярыны тут пасеяна 800 гектараў аўсу і 350 гектараў ячменю. Гэтай парой у гас­падарцы актыўна займаюцца сяўбой кукурузы — сёлета пад расліну адве­дзена 2000 гектараў. Яе ўраджай плануецца выкарыстаць на прыгатаванне травянога корму для мэт жывёлагадоўлі. На раніцу серады клінок, блізкі да 1200 гектараў, ужо быў засеяны.

— Пры спрыяльных умовах і найперш — добрай рабоце тэхнікі разлічваем да 18 мая і з гэтым відам работ завяршыць, — кажа дырэктар ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» Яўген Аркадзьевіч Бакач.
З ворыўнымі работамі, унясеннем угнаенняў, падрыхтоўкай глебы пад сяўбу кукурузы сельгасарганізацыі дапамае створаны пры «БНБК-
Агра» механізаваны атрад, што разам з уласнай глебаапрацоўчай тэхнікай дазваляе не прастойваць пасяўной. На ворыве ў гэтыя дні занята пяць адзінак тэхнікі, у тым ліку тры энерганасычаных трактары з 9-корпуснымі плугамі. Тры адзінкі тэхнікі штодня задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы — два 13-метровых культыватары і КШП-9 (апошні з механізаванага атрада). Непасрэдна сяўбу праводзяць 4 сеялкі, усе механізатары — з ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»: Сяргей Аляксандравіч Пархімчык, Ігар Мікалаевіч Шыла, Андрэй Сяргеевіч Паркалаў і Уладзі­мір Уладзіміравіч Аляшкевіч.
Гаворачы пра пасяўную, Яўген Аркадзьевіч акцэнтуе ўвагу на сумленным падыходзе людзей да сваіх працоўных абавязкаў. «Не толькі на сяўбе, але і на ворыве, іншых асноўных відах работ людзі працу­юць з разуменнем ускладзенай на іх адказнай місіі, не лічачыся з часам, бо на полі даводзіцца быць ад шасці раніцы да дзевяці вечара. Такі падыход механізатараў да працы радуе, усім ім вялікі дзякуй», — кажа ­дырэктар.
За сяўбой ярыны ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» не забываюць на азімыя пасевы, якіх сёлета дзве тысячы гектараў, па аднаму гектару — ячменю і трыцікале, праводзяць доглядныя мерапрыемствы на іх. У гэтыя дні два апырсквальнікі выконваюць хімпраполку азімых. Наперадзе — адпаведны від работ на пасевах ярыны. Таксама ад першага дня пасяўной, як заўважылі ў гаспадарцы, без супынку працуе камне­ўборачная машына: камянёў на палях багата і ад іх трэба пазбаўляцца.
І ўжо рукой падаць да корманарыхтоўкі. Каб не меней адказная за сяўбу кампанія не застала знянацку, інжынеры ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» сумесна з калегамі з «БНБК-Агра Бабруйск» днямі правялі нараду, падчас якой вызначыліся з асноўнымі накірункамі падрыхтоўчых работ.

Ганарацца ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» перадавікамі на сяўбе. Што работа механізатарамі праведзена немалая, самі за сябе кажуць прадастаўленыя ў рэдакцыю лічбы.
На сяўбе яравой збажыны:
Дзмітрый Пятровіч КУНЕЦ — 451 гектар,
Віталь Васільевіч БАРАНАЎ — 377 га,
Ігар Мікалаевіч ШЫЛА — 222 га.
На сяўбе кукурузы:
Ігар Мікалаевіч ШЫЛА — 327 га,
Уладзімір Уладзіміравіч АЛЯШКЕВІЧ — 93 га.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем