Темы

Акцябраты сабраліся на “Зарнічку”

Акцябраты сабраліся на “Зарнічку”

Выхоўваць у малодшых школьнікаў грамадзянскасць і патрыятызм, фарміраваць здаровы лад жыцця праз гульнёвую дзейнасць, садзейнічаць цікавасці дзяцей да заняткаў ваенна-прыкладнымі відамі спорту — мэты, якія ставіць перад сабой раённая спартыўна-патрыятычная гульня “Зарнічка”, якая сёння прайшла на базе Хімоўскай сярэдняй школы.

Наступным этапам стане абласная і далей — рэспубліканская “Зарнічка”, таму ўдзельнікам ёсць за што паспаборнічаць. Арганізатарамі раённай “Зарнічкі” з’яўляюцца аддзел па адукацыі Бабруйскага райвыканкама, Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна, раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і раённы Савет ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. 

 “Зарнічка” праводзіцца напярэдадні Дня Перамогі, у раёне яе прысвяцілі землякам-героям — абаронцам Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сваёй вучобай, дасягненнямі ў спорце і выдатнымі вынікамі сённяшняй гульні акцябраты даказваюць, што годныя памяці мужных прадзедаў.

 “Зарнічка” — гэта найперш конкурс, таму без судзейская камісіі не абышлося. Сёлета яе членамі сталі старшы афіцэр па інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасці 147-га зянітнага ракетнага палка капітан Андрэй Шабанаў, старшыня раённага Савета ГА “БРПА” Алена Смарчок, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Цэнтра творчасці Юлія Шумская і педагог-арганізатар Ганна Рой, намеснік старшыні Фізкультурна-спартыўнага клуба раёна Вольга Гаўрыленя і настаўнік фізкультуры і здароўя Гарбацэвіцкай СШ, педагог дадатковай адукацыі раённага Цэнтра творчасці Аляксандр Есін.

Як гульня развівалася, глядзіце на нашых фотаздымках.

“Зарнічка” завершана. Галоўнай узнагародай для маленькіх удзельнікаў стаў цудоўны настрой, які хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ад захапляльных спаборніцтваў на свежым паветры. Пры гэтым вызначыліся і пераможцы. 1-е месца па рашэнні судзейскай камісіі прысуджана камандзе “Пяхота” Гарбацэвіцкай сярэдняй школы, 2-е — камандзе “Полымя” Хімоўскай СШ, 3-е — камандзе “Юнгі” Глушанскай СШ. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Прогноз погоды на 19 июля: дожди, грозы и до +28°С

19 июля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

До встречи следующим летом! Завершил свою работу военно-патриотический лагерь «Родина»

18 июля 2026
Читать новость
Общество

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

18 июля 2026
Читать новость
Общество

Могилевская таможня информирует: об изменении порядка заполнения графы 44 декларации на товары

18 июля 2026
Читать новость
Общество

Комитет госконтроля проверил предприятие по производству изоляционных материалов

18 июля 2026
Читать новость
Актуально

График мероприятий и планирование работы в регионах. Лукашенко заслушал доклад Крутого

18 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем