Темы

Аснова вялікага малака — у падыходзе да вырошчвання цялушкі

Аснова вялікага малака — у падыходзе да вырошчвання цялушкі

Нарада-вучоба для зааветспецыялістаў і загадчыкаў раённых комплексаў і ферм па пытаннях вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы, узнаўленні статка, захаванасці цялят прайшла ў мінулую пятніцу на базе жывёлагадоўчага комплекса “Баранавічы” ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Узначаліў нараду першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў, удзел прынялі спецыялісты райсельгасхарчу, якія курыруюць галіну, Бабруйскай райветстанцыі, Бабруйскай міжраённай ветлабараторыі.

Аснова вялікага малака — у забеспячэнні тэхналагічнага ланцуга вырошчвання маладняку, пачынаючы ад падрыхтоўкі каровы да ацёлу да трохмесячнага ўзросту цяляці — часу яго пераводу на групавое ўтрыманне. “Менавіта першыя тры месяцы жыцця вызначаюць асаблівасці фізіялогіі жывёлы, будучай рагулі. А таму так важна, каб усе прадугледжаныя тэхналогіяй мерапрыемствы гэтага перыяду няўхісна выконваліся”, — адзначыў Аляксей Жураўлёў, нацэльваючы прысутных на якасную работу ў гэтым накірунку.

Асаблівая ўвага падчас нарады была ўдзелена пытанням паляпшэння работы з жывёлай сухастойнага перыяду, якаснай падрыхтоўкі рагуль да ацёлу, выпайкі нованароджаных цялят малозівам — дадзенае тэхналагічнае патрабаванне забяспечвае іх жыццестойкасць — перамяшчэння маладняку ў летнія лагеры, падрыхтоўкі сянажна-сіласных траншэй да новай корманарыхтоўкі. Абмеркаваны іншыя датычныя вырошчвання маладняку пытанні.  

Алена КАРПЕНКА.  

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем